“Я” хацеў ба забыцца на гэты зьняслаўлены нерат…
Часам вобач каменьня відзежа зьяўляецца – “Бог”
Не зьмяняе зрабованы час у прыстанішчы “Зьвера”...
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
“Я” хацеў ба забыцца на гэты зьняслаўлены нерат…
Часам вобач каменьня відзежа зьяўляецца – “Бог”
Не зьмяняе зрабованы час у прыстанішчы “Зьвера”...
“Мы”
–
Птушкі ўяўныя
Дзьве
Ў “анідзе” …
Кахаю Цябе…
03.07.2023
Ў несканчоным імкненьні
зданьнёвым “Мы” – госьці…
Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…
Покуль Куля зьвярнецца на сонечны
бок,
Цемрадзь tempo
зайграе – дамоўка і плот…
Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні
“Мы” – хтосьці:
Каляровыя плямы надзеі і злосьці…
Самахоць прысьпяшаем быцьця
калаўрот…
Толькі ў кождым імгненьні Каханьня
“Мы” – Бог.
13.07.2023 “Мы” – Бог
Страціла істасьць
І колеры, й хформы…
Толькі паэзія –
Музыка вольных…
Мо жыў і птушкай –
Куляй зямною…
Але ў кождым з жыцьцяў
“Я” быў з “Табою”…
29.06.2023
Лакрымоза
Парась займае памроку
Й плыве ў забыцьцё неўпрыцям…
Ведае “Я” –
“Ты” далёка…
Ведаеш “Ты” –
“Я”
– там…
Runanubandha
Ці рэкі спадаюць у дол, ці
імкнуцца ўгару?
Чым ёсьць “Мы” ў “сягоньня” й ці будзем заўтра?
Пытаньні зьяўляюцца ў кождым
імгненьні, “Жыву”,
Дапокуль жывая Runanubandha
21.05.2023
Хацеў ба нагадаць, што Паэзія ёсьць прыгажаством. Дык жа няма патрэбы запаскуджваць яе. Няможна перамагчы бруд, памнажаючы яго. Лацьвей пільнавацца гэтае дарогі. Калі будзе нашае слова прыгожым і добрым - будзе й Добрае й Прыгожае й мы здабудзем Свабоду. Ня тую Свабоду, што ў матэрыяльным, але тую, што ёсьць Свабодаю Духу, Чысьцінёю й Сьвятлом.
Сонца ізноўку ўзыходзіць над (новай
парашай) Нашай Зямлёю;
Вабіць прасторы чароўнай (хлорка
і мача) Пяшчота і Пах …
Краю мой – чуцьцяў вятрыска ў (бэтоннай
падлозе) Дзіцячай Далоні…
Сонца, схаваўшыся ў дол,
прачынаецца ў (стукачах і здрадніках) Нас…
09.05.2023
Ўсё хаваецца ў дол…
Па асноведзі чорнай
Плыве
Й распускаецца вечар…
Толькі неба вакол
Жыве…
І “Я”
Зачарованы квецьцем…
21.03.2023