Дзесь дарогамі
старымі
Цераз пожні, дрыгву́, лес
Да бязмоўнае магілы
На узгорак хтось
узьлез…
Пахіснуўся чалавеча,
Долу сеў і занямог…
Пасьпяшаўся, недарэка
–
Сьмерць знайшоў,
А дзе ж твой Бог?
25.01.2023
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
Дзесь дарогамі
старымі
Цераз пожні, дрыгву́, лес
Да бязмоўнае магілы
На узгорак хтось
узьлез…
Пахіснуўся чалавеча,
Долу сеў і занямог…
Пасьпяшаўся, недарэка
–
Сьмерць знайшоў,
А дзе ж твой Бог?
25.01.2023
Сном прыбіраецца
горад няўлежны:
Рух, мітусьня, пыл і
гукі машын –
Ўсё распускаецца ў
мгле, паняверкаю
Зьзяюць вітрыны
аблудных сьвятынь.
Я не хаваюся ў
сьценах бясьпечных –
Штосьці шукаю ў
бязьлюдзьдзі цішынь.
Ў час, калі сонца
згасае, зьнікаюць і межы
Уяўнага.
І Ты ня сьпіш.
Адзін.
Гэты горад – мой
боль, анікім не пачуты –
Абышоў цябе безьліч
разоў,
Не знайшоў ані сноў на
зямлі,
І пакінуў сябе у
вагні тваіх путаў.
Гэты горад – мой шлях
зь ніадкуль у нікуды –
Вырві з вуліц
прыблудны назоў,
Што п’е з рэк тваіх
кроў, і жыві,
Як апокрыф, бязмоўна
міжмор’я цудам.
(c) фота Дзяніс Мацеша, 2025
Вечар сьцірае твой
сьлед,
І, па-за тым сном,
Дрэвы размаўляюць са
мной
Праз паўпразрыстае
шкло.
Памяць – адбітак у
мгле,
Нам не стае слоў.
Там, дзе ніхто не
жыве,
Я й пабудую свой дом.
08.09.2025
фота: Дзяніс Мацеша (c)
Où va-t-on?
Толькі рэха…
Спыніся недзека тут –
„Я” прыехаў.
фота: Дзяніс Мацеша (c)
Калі я падумаў пра
паэзію,
„Я” знайшоў Паэзію,
Калі я падумаў пра
музыку,
„Я” спазнаў Музыку –
Гэта й ёсьць Я,
А ўсё астатняе –
сьмерць.
30.06.2025
Дарогамі сноў – несканчонасьці кола:
Мінае усё, толькі неба
даўжэй.
Вяртаецца зноўку да ночы і горад –
Закончыць свой круг і прачнуцца ў „далей”.
27.04.2025
Фота: Дзяніс Мацеша (С)
Няхай дачасны Сьвет,
І мы ў ім паміраем,
Я бачыў усё:
Як птушкі ў гнёзды
З долу забіраюць
Тваё Цяпло.
19.04.2025
фота Дзяніс Мацеша
Страляеш? Страляй.
Толькі „Я” – гэта Ты.
Імгненьне –
І сон пусты.
Няма анікога нідзе, не
заві –
Пачуеш:
Фота: Дзяніс Мацеша (С)
Прастора спакою часовага дому,
Самота ў блуканьні між ценяў і кніг.
У гэтае п'есе забілі актора,
І той існуе па-за думкамі ўслых.
14.01.2025
Фота: Дзяніс Мацеша (С)
Кожды шукае адметы
сваёй прысутнасьці –
Люстэрка ж уяве як
тое-ж шкло,
Колькі ў яго не
глядзі – не ўбачыш ані – пустка,
Адбітак ценю, ды й
той – „нішто”
17.12.2024
Забытыя меньні ў
начоўках-улоньні –
Складаюцца ў словы
Нячутныя „сьні”…
На здымку мінулага молыні
промні
Зьбіраюць у „сёньня”
–
Насланьне Зямлі.
20.11.2024
А можа гэта ўсё й
няпраўда –
Меньні-займеньні. Пра
што? Аб чым?
Можа не было „ўчора” ды й ня будзе „заўтра”
Можа „Я” й ня быў „Ім”.
У-сны
Пластыка формаў у-сноў:
Ускруціць, узьняцца
Гэта гульня ў Нас з
Табой
І мэдытацыя…
31.10.2024
Круг калаўроту ў
прасторы самоты –
Можна уроіць быцьцё ці
сасьніць…
Лісьце няўтомна шугае балотам
І не змаўкае –
шашчыць і кпіць.
21.10.2024
Фота: Дзяніс Мацеша (С)
Цешуся з сноў
нерэальнасьці хворай,
Слухаю неба й сонечны
біт.
У бездакорнае
яве-прасторы
„Я” – толькі вецер, а музыка – міт.
08.10.2024
Бывай, мой „Я”,
Бывай.
І не было ані дня,
І не было ані мгненьня
Бяз нас.
25.09.2024
Фота: Дзяніс Мацеша (С)
нарадзіўшыся
ты ужо паміраеш
адыліж Дхарма
19.05.2024