What if the end's just a bend
A path where light doesn't end?
( Ghostly Kisses)
Чуеш, усюдыісты вецер
Таксама адзін.
Можа Мы тут, ці на тым Сьвеце –
Блукаем і сьпім.
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
What if the end's just a bend
A path where light doesn't end?
( Ghostly Kisses)
Чуеш, усюдыісты вецер
Таксама адзін.
Можа Мы тут, ці на тым Сьвеце –
Блукаем і сьпім.
Скрозь сонца ў сон – nonsense –
Дарога з дому дамоў.
І можа й прыгожа было б
ехаць,
Калі б ня кроў матылёў.
Я твой прывід,
А ты мой цень.
Ноч і дзень.
Калі паглядзіш у сябе,
А там анічога -
Толькі тады зразумееш,
Чым ёсьць адзінота
Бога.
Жывога ў цішыні
Няма ані –
Там толькі сны.
Даруй і ідзі.
Часам думаеш:
Ды якія вершы?!
Той, каго палюбіш,
Здрадзіць табе першым.
Калі глядзіш у ноч,
Слухай сноў галасы.
Гэта бы ісьці басанож
Ды ня ведаць, куды…
Дзесь дарогамі
старымі
Цераз пожні, дрыгву́, лес
Да бязмоўнае магілы
На узгорак хтось
узьлез…
Пахіснуўся чалавеча,
Долу сеў і занямог…
Пасьпяшаўся, недарэка
–
Сьмерць знайшоў,
А дзе ж твой Бог?
25.01.2023