Бывай, мой „Я”,
Бывай.
І не было ані дня,
І не было ані мгненьня
Бяз нас.
25.09.2024
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
Адкінуўшы ўсе „чаму”,
Збочыць на тую-ж
сьцежку,
Узорыцца ў цішыню –
Убачыць: Ты ня быў
першым…
01.07.2024
Паэзія
Усьмешкай-збавеньнем разьліцца
з дыханьнем,
Сагрэць
разьвітальна-спакусьлівым сном,
Адыстар гальлё
ўзысьці песьнятворам
Цьвісьці як Каханьне
– сьвятлом па-над тлом…
фота (c) Дзяніс Мацеша
Ў прыстаньне адпачынку
Прыходжу каб спавесьці сны
Да ценяў нейчых здымкаў.
Сьцягнуўшы час даўно крыжы,
Ў сатлелых волкіх скрынках
Жывыя, як і мы, яны
Ў словах і учынках.
22.02.2024
не - гэта толькі сон (c)
Ў лістападаўскі сон схавацца,
Ізь ім
Паляцець…
Адылі зьледзянець і сьмяяцца
Ды
Звар’яцець.
30.11.2023
чароўнай стужкай
неба засьціць лёт буслоў
пабачымся зноў?
10.11.2023
Калі мяне накрые сон
саянам-прасьціной,
Сьвятлом атуліць цела сьнег,
паветранай вадой
Размые цень, і толькі птушкі з попелу
радкоў
На міг няўмысьля словам дотыкаў
збунтуюць дол.
задушны вецер
несхаць сон патурбаваў
сыходзіць лісьцё
Жоўты камяк прыпыніўся на міг,
па-над долам
Вежамі люстры панесьлі сьвятла
адбіцьцё…
Мара чароўная, “Я” табе сьніцца, спатоля,
Прымірсны водблесь жыцьця, бы яго
й не было.
“Я” хацеў ба забыцца на гэты зьняслаўлены нерат…
Часам вобач каменьня відзежа зьяўляецца – “Бог”
Не зьмяняе зрабованы час у прыстанішчы “Зьвера”...
“Мы”
–
Птушкі ўяўныя
Дзьве
Ў “анідзе” …
Кахаю Цябе…
03.07.2023
Ў несканчоным імкненьні
зданьнёвым “Мы” – госьці…
Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…
Покуль Куля зьвярнецца на сонечны
бок,
Цемрадзь tempo
зайграе – дамоўка і плот…
Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні
“Мы” – хтосьці:
Каляровыя плямы надзеі і злосьці…
Самахоць прысьпяшаем быцьця
калаўрот…
Толькі ў кождым імгненьні Каханьня
“Мы” – Бог.
13.07.2023 “Мы” – Бог
Страціла істасьць
І колеры, й хформы…
Толькі паэзія –
Музыка вольных…
Мо жыў і птушкай –
Куляй зямною…
Але ў кождым з жыцьцяў
“Я” быў з “Табою”…
29.06.2023
Лакрымоза
Парась займае памроку
Й плыве ў забыцьцё неўпрыцям…
Ведае “Я” –
“Ты” далёка…
Ведаеш “Ты” –
“Я”
– там…
Runanubandha
Ці рэкі спадаюць у дол, ці
імкнуцца ўгару?
Чым ёсьць “Мы” ў “сягоньня” й ці будзем заўтра?
Пытаньні зьяўляюцца ў кождым
імгненьні, “Жыву”,
Дапокуль жывая Runanubandha
21.05.2023
02.08.2022
Лесам маўклівым
З травою жывою
Я буду шчасьлівым
"Я" будзе з Табою...
07.06.2022
Я сказаў:
Гэта сон.
Адказала:
Ілюзія сну...
Я шукаў
Не жыцьцё.
Мы шукалі
Мэлёдыю
Нашага сну...
21.05.2022
Бліжэй за размову
Толькі маўчаньне –
Знаёмыя сэрцу
Надзея й сум…
Бліжэй за свабоду
Толькі прызнаньне.
Паветра зьнікае – быць
Closer to You…
09.05.2022 (Ne verba pro farina)
Сама сябе ня
даглядзіць
Парэчка ды маліна.
Гарбату трэба
саладзіць –