25.03.2020
Цудоўна ўсё навокал і прыгожа,
У кожнай кроплі свету цуд!
Цячэ крыніца, ззяе збожжа,
І дзьмухавец пускае пух!
Аблокі белыя ў небе,
Нібы магутны волат, дуб!
Птушыны спеў ў ліловым бэзе
Зачараваў прыемна слух!
Прыгожа раніцай і ноччу
Цяпло адчуць і гоман дожджу!
Прымаюць казку, дзіўнасць вочы,
З прыродай кожны момант крочу!
Фота ўзята з https://ru.best-wallpaper.net/
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Каментаваць