24.01.2022

Я пішу...

 08.01.2022


Я пішу…

 

Шамаценьне ядвабу белага.

Пер’я рыпаньне –

Песьня ў вушшу…

Атрамэнту адценьня сьпелага

Гукаў сыпаньне –

Я пішу…

17.01.2022

Мы застаёмся свабоднымі

 

18.12.2021

 

Шэрыя твары пустыя…

Заход…

Больш не патрэбныя

Словы й рэчы…

Вецер зьдзьмуха́е

Рэшткі целаў...


Мы застаёмся

Свабоднымі.


16.01.2022

Промні жыцьця

 

04.11.2021

 

Я ў ценях сьвітанку

Шукаю сябе…

Гэтак дома, калісьці, ранкам,

Я вітаўся з сьвятлом,

Зьбіраючы промні жыцьця

На ганку…

12.01.2022

Туман... // З цыклу Ілюзія

 12.01.2022


За парталам у Сьвет

Выліваецца зь неба

Туман… Праглядае празь вечнасьць

Звычайная беднасьць –

Колеру чэрствага хлебу

Бэтонны сусед…

07.01.2022

Не Маўчы

 

07.12.2021

 

Зрабе́це Ласку,

Не маўчыце!

На́вет, калі прыйдзе

Мой апошні дзень…

 

Я буду слухаць і пісаць –

Сьпявайце, гаварыце!

По́куль прэч ня сыдзе

Мой уяўны цень…

03.01.2022

Не Забыцца...

 

17.10.2021


Проста быць тут…

Забыцца на ўсё

І зьнікнуць,

Зьліцца зь сьвятлом, і,

Распусьціцца ў бязьмежжы

Блакітным агнём…

Проста жыць,

Не зламіцца,

Ісьці наперад,

Гучней,

Ярчэй гарэць,

Не стаміцца,

І, не забыцца ,

На досьвітку,

Лепшым з сваіх сябе

Запомніцца й прысьніцца…