Жывога ў цішыні
Няма ані –
Там толькі сны.
Даруй і ідзі.
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
Жывога ў цішыні
Няма ані –
Там толькі сны.
Даруй і ідзі.
Дзесь дарогамі
старымі
Цераз пожні, дрыгву́, лес
Да бязмоўнае магілы
На узгорак хтось
узьлез…
Пахіснуўся чалавеча,
Долу сеў і занямог…
Пасьпяшаўся, недарэка
–
Сьмерць знайшоў,
А дзе ж твой Бог?
25.01.2023
Гэты горад – мой
боль, анікім не пачуты –
Абышоў цябе безьліч
разоў,
Не знайшоў ані сноў на
зямлі,
І пакінуў сябе у
вагні тваіх путаў.
Гэты горад – мой шлях
зь ніадкуль у нікуды –
Вырві з вуліц
прыблудны назоў,
Што п’е з рэк тваіх
кроў, і жыві,
Як апокрыф, бязмоўна
міжмор’я цудам.
(c) фота Дзяніс Мацеша, 2025
Калі я падумаў пра
паэзію,
„Я” знайшоў Паэзію,
Калі я падумаў пра
музыку,
„Я” спазнаў Музыку –
Гэта й ёсьць Я,
А ўсё астатняе –
сьмерць.
30.06.2025
Адкінуўшы ўсе „чаму”,
Збочыць на тую-ж
сьцежку,
Узорыцца ў цішыню –
Убачыць: Ты ня быў
першым…
01.07.2024
Ў прыстаньне адпачынку
Прыходжу каб спавесьці сны
Да ценяў нейчых здымкаў.
Сьцягнуўшы час даўно крыжы,
Ў сатлелых волкіх скрынках
Жывыя, як і мы, яны
Ў словах і учынках.
22.02.2024
Балотам называюць Дом,
Бацькоў - статкам задзяўбаным,
Які сьпіць.
Дрымота - не залога - схоў,
А там, дзе жабаў краханьне,
І ёсьць Гідзь.
05.12.2023
Сьнежань-сон, кавэрня забыцьця,
Цішыня-дыханьне –
Нейчы “Я”
Сам-на-сам паветрам-мітусьнёй
Абыноч спрачаецца
З “сабой” …
щоб нарешті
розквітнути
фіалкою. (Максим Кривцов)
Песьняй над ворывам сон разьліецца
Зь вясновым крылом…
Чуеш?
Уразьнік на золку шапоча
Пялёсткамі слоў…
08.01.2024
Імаверна
Ўсё марна, і “мы” – галаграма:
We run to stay…
Гэты сон –
Мая ваба, збавеньне й драма:
One and the same…
30.11.2023
Патану ў цішыні нейчых думак,
што, праўда,
Ня ёсць у быцьці чымсьці значным,
упарта
Гартае ў “сабе” ўсюдыісты “Я” сны,
Неўзіраны блуканец, а ў ім –
ні-а-ні.
08.12.2023
не - гэта толькі сон (c)
Ў лістападаўскі сон схавацца,
Ізь ім
Паляцець…
Адылі зьледзянець і сьмяяцца
Ды
Звар’яцець.
30.11.2023
10.11.2023
Калі мяне накрые сон
саянам-прасьціной,
Сьвятлом атуліць цела сьнег,
паветранай вадой
Размые цень, і толькі птушкі з попелу
радкоў
На міг няўмысьля словам дотыкаў
збунтуюць дол.
задушны вецер
несхаць сон патурбаваў
сыходзіць лісьцё
“Я” хацеў ба забыцца на гэты зьняслаўлены нерат…
Часам вобач каменьня відзежа зьяўляецца – “Бог”
Не зьмяняе зрабованы час у прыстанішчы “Зьвера”...
Страціла істасьць
І колеры, й хформы…
Толькі паэзія –
Музыка вольных…
Мо жыў і птушкай –
Куляй зямною…
Але ў кождым з жыцьцяў
“Я” быў з “Табою”…
29.06.2023
Лакрымоза
Парась займае памроку
Й плыве ў забыцьцё неўпрыцям…
Ведае “Я” –
“Ты” далёка…
Ведаеш “Ты” –
“Я”
– там…