Показаны сообщения с ярлыком не забудзем. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком не забудзем. Показать все сообщения

08.11.2021

Карнавал

 

08.11.2021

 

Пераварот…

Тэрор

І правакацыі…

Шалёны,

Гідкі карнавал…

Пачуўшы “Генацыд”,

Успамянуў 30-я?

Канвэер цягне й тых

Хто спаў.

16.05.2021

Мастацтву Быць!

 

14.05.2021

 

Мастацтву быць!

Яно аднойчы пераможа…

Сьвятлом напоўніць кожнага навек…

Патрэбна жыць!

Я літары складаю асьцярожна,

Каб зь іх урэшце выйшаў Чалавек!

01.05.2021

Страх

 

10.04.2021

 

Горад паглынаюць цені,

Сьпі,

Нават ня думай,

Не выходзь,

Ня дыхай…

Бо пачуюць,

Арыштуюць,

Зьнішчаць…

Зноў і зноў маўчыш,

Сьціраючы сьляды…

Хтосьці ўжо палюе,

І наступны Ты…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

11.04.2021

Сучасным СМЕРШАМ...

 

16.03.2021

 

Колькі дзён

Без свайго жыцьця,

Столькі веры

Ў лепшае,

Колькі імгненьняў

Прасьпіш,

Чыстых, першых,

Столькі імёнаў

На помніках

Будзе, забітых

Сучасным СМЕРШам…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

17.12.2020

На Нямізе

 

14.10.2020

 

На Нямізе

 

На Нямізе кроў

Шмат вякоў,

Пакідае след

Зноў і зноў,

Не збаўляе час

Ад вянкоў,

На Нямізе кроў

Зноў і зноў…


@litdenmat

Дзяніс Мацеша