Распусьціцца й ня быць –
Узьнікаць,
Усхадзіць…
Што-імгненьне шугаць
І згасаць –
І любіць…
17.06.2023
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
06.11.2021
На гэтай плянэце
Толькі вада…
Хто плавае,
Век пражыве.
У гэтым сусьвеце
Ні межаў, ні дна,
Бясконцасьць…
Зьнік – аджыве…
01.11.2021
Вада, вада…
Вакол вада,
І…
Толькі Я…
Вада, вада,
Ня бачна дна,
Канцу няма,
А ёсьць Яна́,
І Я…