10.10.2020

Жыві, пакуль Жывы!

 

03.08.2020

 

Шчасце

 

Хацелася крычаць… Не зварушыў і пылу!

Калі б і атрымалася, не чутна з дна магілы…

Заўжды цягнуўся да жыцця вяршыняў…

А апынуўся ў яме, як і ўсе… Дык хто шчаслівы?!

Не трэба сумаваць, шукаць, хто мілы…

Хто дома лепшы, па жыцці хлуслівы…

Не трэба час губляць! З усяе сілы!

Жыві, пакуль Жывы! Святлом стань пры жыцці! Шчаслівым.

06.10.2020

Страх у кожнага свой

 06.10.2020


Страх.

У кожнага свой.

Шукаць вінаватых

Не мае сэнсу.

Не той, хто са зброей,

Сёння герой,

А хто пераступіць жах

Па закліку сэрца…

Для каго і праца

Сэнс жыцця.

Іншы не бачыць свету,

Жадае смерці…

Шлях.

У кожнага свой.

Не асуджай.

Разам мы і кожны з нас.

Верце.


Аўтар Дзяніс Мацеша


Сябры. Сёння той самы час, калі кожны з нас можа стаць кропляй, якая напоўніць святлом наша жыццё і нашу будучыню. Верым і Пераможам!

01.10.2020

Я буду заставацца тут


Прайдуць гады імгненнем, векам,

Заўсёды так бывае з чалавекам,

Насуперак натоўпу і прыкметам,

Я буду заставацца тут,

Я буду ў літарах і словах,

У вершах, спевах і размовах,

У сэрцах, думках, роднай мове,

Я буду заставацца тут,

У кожнай кветачцы ў полі,

У гарадах, дамах, на волі,

Пачуццях радасці ды болю,

Я буду заставацца тут…


 18.07.2020

Дзяніс Мацеша

@litdenmat