Показаны сообщения с ярлыком сансара. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком сансара. Показать все сообщения

25.07.2023

“МЫ” – БОГ

 


 

Ў несканчоным імкненьні зданьнёвым Мы – госьці

Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…

Покуль Куля зьвярнецца на сонечны бок,

Цемрадзь tempo зайграе – дамоўка і плот…

 

Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні Мы – хтосьці:

Каляровыя плямы надзеі і злосьці…

Самахоць прысьпяшаем быцьця калаўрот…

Толькі ў кождым імгненьні Каханьня Мы – Бог.


13.07.2023           Мы – Бог

03.05.2023

ЗАЧАРОВАНЫ КВЕЦЬЦЕМ...


Ўсё хаваецца ў дол…

Па асноведзі чорнай

Плыве

Й распускаецца вечар…

 

Толькі неба вакол

Жыве…

І Я

Зачарованы квецьцем…


21.03.2023

02.04.2022

संसार

 



02.04.2022
 
Да неба цягнуліся,
Пабудавалі свой Вавілон…
Аднойчы патрапіўшы ў Рай,
Мы б больш на Зямлю
Не зьвярнуліся.
Толькі пакінуўшы цела,
Мы аджываем у новым –
Сансары закон.