У-сны
Пластыка формаў у-сноў:
Ускруціць, узьняцца
Гэта гульня ў Нас з
Табой
І мэдытацыя…
31.10.2024
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
У-сны
Пластыка формаў у-сноў:
Ускруціць, узьняцца
Гэта гульня ў Нас з
Табой
І мэдытацыя…
31.10.2024
Імаверна
Ўсё марна, і “мы” – галаграма:
We run to stay…
Гэты сон –
Мая ваба, збавеньне й драма:
One and the same…
30.11.2023
не - гэта толькі сон (c)
Ў лістападаўскі сон схавацца,
Ізь ім
Паляцець…
Адылі зьледзянець і сьмяяцца
Ды
Звар’яцець.
30.11.2023
10.11.2023
Калі мяне накрые сон
саянам-прасьціной,
Сьвятлом атуліць цела сьнег,
паветранай вадой
Размые цень, і толькі птушкі з попелу
радкоў
На міг няўмысьля словам дотыкаў
збунтуюць дол.
Лакрымоза
Парась займае памроку
Й плыве ў забыцьцё неўпрыцям…
Ведае “Я” –
“Ты” далёка…
Ведаеш “Ты” –
“Я”
– там…
Распускаецца ўчора,
Заблутаўшы ў несканеччы…
Усё – сон,
А ў ім супакой…
Абыноч толькі шолах
Гукае ў коміне печы…
Нейчы сьцень
Пачуваецца “мной”…
03.04.2023
29.07.2022
У тумане няпомным ня
бачныя твары,
Хомар белы ліецца са
страчаных душ…
Мне бракуе спрамогі пазбавіцца хмары –
Пачынаю шукаць неба ў
адсьвеце з луж…
12.01.2022
За парталам у Сьвет
Выліваецца зь неба
Туман… Праглядае
празь вечнасьць
Звычайная беднасьць –
Колеру чэрствага
хлебу
Бэтонны сусед…
15.12.2021
А за нашым вакном
Пусьціня прасьціной,
Белай, зьмерзлай,
вадой,
Дзе ня знойдзеш
спакой –
Дом
Мой.
26.10.2021
Я з табой…
Гэта сон…
Пальцы ціха кранаюць паветра…
Мы падобныя чымсьці на дым,
Што згубіўся ў небе
З першым подыхам ветру…