Показаны сообщения с ярлыком па_беларуску. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком па_беларуску. Показать все сообщения

26.01.2024

НЕЙЧЫ "Я"

 


05.12.2023

 



Сьнежань-сон, кавэрня забыцьця,

Цішыня-дыханьне –

Нейчы Я

 

Сам-на-сам паветрам-мітусьнёй

Абыноч спрачаецца

З сабой” …




28.09.2023

One last moment of you





One last moment of you

 

Жоўты камяк прыпыніўся на міг, па-над долам

Вежамі люстры панесьлі сьвятла адбіцьцё…

Мара чароўная, Я табе сьніцца, спатоля,

Прымірсны водблесь жыцьця, бы яго й не было.






25.07.2023

“МЫ” – БОГ

 


 

Ў несканчоным імкненьні зданьнёвым Мы – госьці

Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…

Покуль Куля зьвярнецца на сонечны бок,

Цемрадзь tempo зайграе – дамоўка і плот…

 

Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні Мы – хтосьці:

Каляровыя плямы надзеі і злосьці…

Самахоць прысьпяшаем быцьця калаўрот…

Толькі ў кождым імгненьні Каханьня Мы – Бог.


13.07.2023           Мы – Бог

05.07.2023

सत्त्व


Страціла істасьць

І колеры, й хформы…

Толькі паэзія –

Музыка вольных…

 

Мо жыў і птушкай –

Куляй зямною…

Але ў кождым з жыцьцяў

Я быў з Табою



29.06.2023