Показаны сообщения с ярлыком Poems. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Poems. Показать все сообщения

07.12.2025

АДЗІН

 


Сном прыбіраецца горад няўлежны:

Рух, мітусьня, пыл і гукі машын –

Ўсё распускаецца ў мгле, паняверкаю

Зьзяюць вітрыны аблудных сьвятынь.

Я не хаваюся ў сьценах бясьпечных –

Штосьці шукаю ў бязьлюдзьдзі цішынь.

Ў час, калі сонца згасае, зьнікаюць і межы

Уяўнага.

І Ты ня сьпіш.

Адзін.






30.10.2025

ГОРАД

 


Гэты горад – мой боль, анікім не пачуты –

Абышоў цябе безьліч разоў,

Не знайшоў ані сноў на зямлі,

І пакінуў сябе у вагні тваіх путаў.

Гэты горад – мой шлях зь ніадкуль у нікуды –

Вырві з вуліц прыблудны назоў,

Што п’е з рэк тваіх кроў, і жыві,

Як апокрыф, бязмоўна міжмор’я цудам.



(c) фота Дзяніс Мацеша, 2025

08.09.2025

ТАМ, ДЗЕ НІХТО НЕ ЖЫВЕ

 


Там, дзе ніхто не жыве

 

Вечар сьцірае твой сьлед,

І, па-за тым сном,

Дрэвы размаўляюць са мной

Праз паўпразрыстае шкло.

 

Памяць – адбітак у мгле,

Нам не стае слоў.

Там, дзе ніхто не жыве,

Я й пабудую свой дом.


08.09.2025


фота: Дзяніс Мацеша (c)

10.08.2025

"Я" ПРЫЕХАЎ






Ў гэтай ілюзіі сну

Où va-t-on?

Толькі рэха…

Спыніся недзека тут –

Я прыехаў.



фота: Дзяніс Мацеша (c)



01.07.2025

ГЭТА Й ЁСЬЦЬ Я

 

Калі я падумаў пра паэзію,

Я знайшоў Паэзію,

Калі я падумаў пра музыку,

Я  спазнаў Музыку

Гэта й ёсьць Я,

А ўсё астатняе – сьмерць.



30.06.2025

28.04.2025

ДАРОГАМІ СНОЎ

 
















Дарогамі сноў – несканчонасьці кола:

Мінае усё, толькі неба даўжэй.

Вяртаецца зноўку да ночы і горад

Закончыць свой круг і прачнуцца ў далей”.


27.04.2025

Фота: Дзяніс Мацеша (С)


19.04.2025

ТВАЁ ЦЯПЛО

 




Няхай дачасны Сьвет,

І мы ў ім паміраем,

Я бачыў усё:

Як птушкі ў гнёзды

З долу забіраюць

Тваё Цяпло.



19.04.2025




24.02.2025

THE BIRD SET FREE

 











фота Дзяніс Мацеша


Страляеш? Страляй. Толькі Я – гэта Ты.

Імгненьне –

І сон пусты.

Няма анікога нідзе, не заві –

Пачуеш:

The bird set free



Фота: Дзяніс Мацеша (С)








23.01.2025

МОНАП'ЕСА

 















Прастора спакою часовага дому,

Самота ў блуканьні між ценяў і кніг.

У гэтае п'есе забілі актора,

І той існуе па-за думкамі ўслых.


14.01.2025


Фота: Дзяніс Мацеша (С)



26.12.2024

НІШТО

 


Кожды шукае адметы сваёй прысутнасьці –

Люстэрка ж уяве як тое-ж шкло,

Колькі ў яго не глядзі – не ўбачыш ані – пустка,

Адбітак ценю, ды й той – „нішто”



17.12.2024



02.12.2024

СЬНІ

 



Забытыя меньні ў начоўках-улоньні –

Складаюцца ў словы

Нячутныя сьні

На здымку мінулага молыні промні

Зьбіраюць у „сёньня” –

Насланьне Зямлі.


20.11.2024



20.11.2024

А МОЖА

 


А можа гэта ўсё й няпраўда

Меньні-займеньні. Пра што? Аб чым?

Можа не было ўчора ды й ня будзе заўтра

Можа Я й ня быў Ім”.




21.10.2024

ВОСЕНЬ?

 




Круг калаўроту ў прасторы самоты –

Можна уроіць быцьцё ці сасьніць…

Лісьце няўтомна шугае балотам

І не змаўкае – шашчыць і кпіць.



21.10.2024


Фота: Дзяніс Мацеша (С)



15.10.2024

„Я” – толькі вецер

 



 

Цешуся з сноў нерэальнасьці хворай,

Слухаю неба й сонечны біт.

У бездакорнае яве-прасторы

Я – толькі вецер, а музыка – міт.



08.10.2024




24.07.2024

ПЕРШЫМ...

 


Адкінуўшы ўсе чаму,

Збочыць на тую-ж сьцежку,

Узорыцца ў цішыню –

Убачыць: Ты ня быў першым…




01.07.2024

24.06.2024

І САМ БЫЎ ТАКІ

 


 

Падобны да гэных актораў,

Бо, пэўна, і сам быў такі:

Ствараюць пакутліва гора,

А неба клянуць за грахі.



18.04.2024



07.05.2024

ПАЭЗІЯ

 





Паэзія

 

Усьмешкай-збавеньнем разьліцца з дыханьнем,

Сагрэць разьвітальна-спакусьлівым сном,

Адыстар гальлё ўзысьці песьнятворам

Цьвісьці як Каханьне – сьвятлом па-над тлом…


Фота: Дзяніс Мацеша (С)