08.02.2023
Целы нашыя зьніклі,
Мы чуцьці
І цішыня…
Існуе толькі гэты
Slow motion
І пусьціня…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
25.08.2022
Мы – ня тая любоў,
Што да неба імкненьне
Й Раю чаканьне,
Мы – Паветра й поўныя
Чуцьцяў Свабоды
імгненьні –
Сьвятло і Каханьне.
23.05.2022
Сэрцам пачутыя словы:
Блізкія, новыя…
Мова Наша – пачуцьці
Бязьмежныя,
каляровыя...
Наша Мова – Жыцьцё!
І Мы Сьвятлом поўныя.
21.05.2022
Бліжэй за размову
Толькі маўчаньне –
Знаёмыя сэрцу
Надзея й сум…
Бліжэй за свабоду
Толькі прызнаньне.
Паветра зьнікае – быць
Closer to You…
16.05.2022
Я з Табой
Пах не сказаных
словаў,
Кветкавых,
пачуцьцёвых…
Водар блізкі, знаёмы…
Я з Табой –
Я дома.
05.01.2022
Сёньня прысьніліся
Хвалі –
Неба
Й птушкі белыя –
Звалі
Ў ноч –
Несканчо́ны прастор,
Сёньня жывы –
Да зор.