Шукае “Я” свой сон-сябеЗа кругачасам шкла.Глядзі, ці не глядзі – ў вакнеНічога акром тла.
19.02.2024
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
Імаверна
Ўсё марна, і “мы” – галаграма:
We run to stay…
Гэты сон –
Мая ваба, збавеньне й драма:
One and the same…
30.11.2023
“Мы”
–
Птушкі ўяўныя
Дзьве
Ў “анідзе” …
Кахаю Цябе…
03.07.2023
Лакрымоза
Парась займае памроку
Й плыве ў забыцьцё неўпрыцям…
Ведае “Я” –
“Ты” далёка…
Ведаеш “Ты” –
“Я”
– там…
Turtle is truth…
Wheels within wheels –
Turtle is truth…
Why are we out here?
Навошта мы тут?
17.04.2023
Распускаецца ўчора,
Заблутаўшы ў несканеччы…
Усё – сон,
А ў ім супакой…
Абыноч толькі шолах
Гукае ў коміне печы…
Нейчы сьцень
Пачуваецца “мной”…
03.04.2023
08.03.2023
Мне вашае “правды” ня трэба,
Ці пекла вас вабіць ці “ад”…
Хай гноем зьвярнецца ў глебу
Апошні забіты “солдат”…
Свабода вышэй за “победу”,
Жыцьцё – не бядота і страх…
Калі й ісьці, то па Небу,
Калі й паміраць, то як птах…
Калі навет усё ўяўнае ў мяне забраць,
Я ведаю, што тут буду рабіць:
Выходзіць на двор і карміць галубоў...
01.02.2023
02.01.2023
Пашалохвае верас
Бязгучліва цень
туманоў…
Плыўмя сунецца цераз
Прастору прыстанішча
сноў…
Распускаецца бераг,
І неба імкнецца далоў…
Пагатове “Я” – ворах,
У літарах простых - Любоў…
01.10.2022
Мы ўроілі сонца й дом –
Хай сустрэнемся ўвечары зноўку
На ганку
Імгненьнем відзежы быцьця…
Хай ілюзія гэтая сон,
Я з Табой застануся ў крозах
Да ранку –
Апошняе ночы Жыцьця…
14.07.2022
Мікраць-сон,
небыцьцё…
Толькі словы-чароды
пахаў,
Што сьпявае Жыцьцё,
Ёсьць назовы
пачуцьцяў-птахаў…
24.10.2022
У прастору касьмічнае
шлю
Невымоўнае зорам,
Што згасаюць чароўным
сьвятлом –
Карагод агню…
Такжа й я на ўсходках
сыду
Незаўражаным словам…
Вецер шэпатам-лісьцем
сьпяе:
Не памёр – Жыву…
17.10.2022
Мрэе лес…
Там, дзе месяц і сон
Па-над целам ракой -
Супакой…
“Я”
Жывы…
Палымее пяшчота
Й пошугаў рой,
Я з Табой…
25.08.2022
Мы – ня тая любоў,
Што да неба імкненьне
Й Раю чаканьне,
Мы – Паветра й поўныя
Чуцьцяў Свабоды
імгненьні –
Сьвятло і Каханьне.
02.08.2022
Лесам маўклівым
З травою жывою
Я буду шчасьлівым
"Я" будзе з Табою...
07.06.2022
Я сказаў:
Гэта сон.
Адказала:
Ілюзія сну...
Я шукаў
Не жыцьцё.
Мы шукалі
Мэлёдыю
Нашага сну...
23.05.2022
Сэрцам пачутыя словы:
Блізкія, новыя…
Мова Наша – пачуцьці
Бязьмежныя,
каляровыя...
Наша Мова – Жыцьцё!
І Мы Сьвятлом поўныя.
21.05.2022
Бліжэй за размову
Толькі маўчаньне –
Знаёмыя сэрцу
Надзея й сум…
Бліжэй за свабоду
Толькі прызнаньне.
Паветра зьнікае – быць
Closer to You…