Показаны сообщения с ярлыком stop_fascizm. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком stop_fascizm. Показать все сообщения

10.04.2022

ВАЙНА (Вершы-Спарышы\Двайчаткі)

03.04.2022


1.Вайна

 

Вецер зьдзьме

З падваконьня попел…

Сьвет сказіць

Павучыньне-шкло…

 

На далоні

Ў Анёла кроплі –

Не пасьпеў

Затуліць жыцьцё…

 


2.Вайна

 

Вецер дзьме,

Ў паветры попел…

Шыба шчэрбамі

Рэжа сьвятло…

 

На далоні

Ў анёла кроплі –

Ў кожнай

Страчанае жыцьцё.

06.04.2022

ПАЦАЛУНАК



19.12.2021
 
Неба з адтуліны.
Поўня малюе сьвятло,
Вэ́льмам ліецца няроўным
На сьцены і
Цела маё…
Раптам зазьзяла сьняжынка,
Сустрэўшы вакно –
Сьвяточны зімы пацалунак
Скрозь краты і
Шкло…



 Прысьвячаецца Стасі Міронцавай

(малюнак Стасі Міронцавай)

02.12.2021

Зельле

 

01.11.2021

 

Пер’ем белым ток

Сьцеле…

Ме́лін лёсаў сноп

Зьмеле…

Белым будзе сок -

Зельле

Ў кожным, без жыцьця,

Целе…

14.10.2021

01.05.2021

Страх

 

10.04.2021

 

Горад паглынаюць цені,

Сьпі,

Нават ня думай,

Не выходзь,

Ня дыхай…

Бо пачуюць,

Арыштуюць,

Зьнішчаць…

Зноў і зноў маўчыш,

Сьціраючы сьляды…

Хтосьці ўжо палюе,

І наступны Ты…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat

07.02.2021

ТЫ

 07.02.2021


ТЫ


Закінь у сьметнік тэлевізар,

Замест яго ў акно глядзі!

Пакуль твой за цябе рабілі выбар,

Запэцкалася шкло ўсё ў крыві,

Глядзі ў люстэрка, асцярожна!

Там ката маска і драты…

Як жа такое адбылося?

За ўсё адказны кожны ТЫ.