Ніколі такога не было, але ж зноў, неспадзеўна, як цяпло ў Менскія кватэры, у нашыя мастацкія жыцьці ўваходзіць унікальны літаратурны зборнік 

Чаго чакаць і што шукаць на старонках выданьня?
Вядома, гэта найперш „̤̤П̤ᴀ̤϶̤ɜ̤і̤я”.

13 аўтараў, якіх, імаверна, найбольш яднае любоў да хараства нашае Мовы, што неўнікнёна трансфармуецца ў мастацкія вобразы-творы, у якіх ёсьць усё: чуцьці, роздумы, успаміны, мроі, філёзофскія развагі, і, вядома, усё-усё, што і здумаць няможна.
Калі Вы раптам і ня чулі якое імя, то цяпер той самы момант, каб адкрыць нешта новае ў сьвеце беларускай культуры. Пра кождага з аўтараў яшчэ напішу асобна.
„Кніжніцᴀ”.

Некалі я прапанаваў пэўным вядомым мне аўтарам напісаць рэцэнзіі-водгукі ў свабоднай ад нейкіх правілаў форме, якія можна было б надрукаваць на старонках нашага выданьня. Зь 15 чалавек згадзіліся толькі чатыры, а напісалі толькі два аўтары, але якія! Тое, што хацелася: па-за шаблонам, простымі словамі. Так і зьявілася гэтая эксперыментальная рубрыка. Хацелася б, каб і Вы зьвярнулі ўвагу на гэтыя цікавыя тэксты і ў наступным зборніку іх ужо было 15. (Так, будзе й наступны зборнік, і, спадзяюся, не адзін)
„Эᴄ϶і”.

Прастора, якую ствараюць паэты ці пазія, створаная пэўнай прасторай? Скуль паўстае Вялікае княства Аблокаў і хто мог бы быць яго жыхарамі?
Загадка Міхася Стральцова, метафізіка творчасьці Уладзіміра Жылкі й Хараство як апошняе Каханьне паэты, Невымоўнасьць красы й краса Невымоўнага ў паэзіі жыцьця праз радкі апавяданьня „Апокрыф” Максіма Багдановіча.

Аўтары: Ядзвіга Манкевіч, Галіна Свірына, Дзяніс Мацеша, Ігар Бабкоў, Дар’я Мацеша, Кацярына Масэ, Іван Булва, Вячаслаў Дукшт, Злата Клачок, Марыля Буйневіч, Дзяніс Шпіронак, Сымон Рыбін, Стах Лысы, Вераніка Галубоўская, Кася Валошына

Рэдактарка: Наста Качан
Мастацкі рэдактар: Дзяніс Мацеша
Вокладка і дызайн: Дзяніс Мацеша

Купіць наш зборнік ужо цяпер можна ў Kniger.by, а хутка будзе й недзе яшчэ.
Таксама можна напісаць і мне ў прыват.
На сёньня свабоднымі застаюцца ўжо толькі 70-80 асобнікаў.
Кошт максімальна дэмакратычны.
Фармат а4!
Дзякуй!
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Каментаваць