Показаны сообщения с ярлыком Мова. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Мова. Показать все сообщения

24.07.2024

ПЕРШЫМ...

 


Адкінуўшы ўсе чаму,

Збочыць на тую-ж сьцежку,

Узорыцца ў цішыню –

Убачыць: Ты ня быў першым…




01.07.2024

22.02.2024

ЯНЫ










Ня йдуць на могліцах гады –

Ў прыстаньне адпачынку

Прыходжу каб спавесьці сны

Да ценяў нейчых здымкаў.

 

Сьцягнуўшы час даўно крыжы,

Ў сатлелых волкіх скрынках

Жывыя, як і мы, яны

Ў словах і учынках.



22.02.2024 






 


 

23.11.2022

СЛОВЫ

 

14.07.2022

 

Мікраць-сон, небыцьцё…

Толькі словы-чароды пахаў,

Што сьпявае Жыцьцё,

Ёсьць назовы пачуцьцяў-птахаў…

23.10.2022

Я З ТАБОЙ

 

17.10.2022

 

Мрэе лес…

Там, дзе месяц і сон

Па-над целам ракой -

Супакой…

 

Я Жывы…

Палымее пяшчота

Й пошугаў рой,

Я з Табой…

28.09.2022

СЬВЯТЛО Й КАХАНЬНЕ

 

25.08.2022

 

Мы – ня тая любоў,

Што да неба імкненьне

Й Раю чаканьне,

Мы – Паветра й поўныя

Чуцьцяў Свабоды імгненьні –

Сьвятло і Каханьне.

16.07.2022

НЕПРАВОЛЬ МНЕ ЦЯПЕР СПАЗНАВАЦЦА

 




16.07.2022
 
Неправоль мне цяпер спазнавацца,
Чалавекам “Я” ёсьць, або Зьвер
Прымушае ісьці й змагацца,
Бо Жыцьцё не ўзяць напавер…
 
Мы дачасныя, міг зазявацца,
Як зьлічво скончыць дым ці кар’ер…
Лес пасьветчаньнем будзе хістацца,
І сьпяе па-над дрыгвай аер…

14.06.2022

Зьмяняецца мова


13.06.2022


Лес замоўк,

Распусьціўся і зьнік…

У пачуцьцях

Нябачная схова…

То ба то

Ўсьміхаецца месяц-грыбнік…

Час спыніўся –

Зьмяняецца Мова…

27.05.2022

Мова - Жыцьцё

 

23.05.2022

 

Сэрцам пачутыя словы:

Блізкія, новыя…

Мова Наша – пачуцьці

Бязьмежныя, каляровыя...

Наша Мова – Жыцьцё!

І Мы Сьвятлом поўныя.