01.04.2026

СНОЎ ГАЛАСЫ

 



 

Калі глядзіш у ноч,

Слухай сноў галасы.

Гэта бы ісьці басанож

Ды ня ведаць, куды…




06.03.2026

ПТУШКІ БЯЗ ГНЁЗДАЎ



Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы,
птушкі бяз гнёздаў
                                        (С)Ларыса Геніюш


Непавольныя зоры-сны.
Краю мой, прывідна-просты,
Скажы,
Хто мы,
Гнёзды бяз птушак
Ці птушкі бяз гнёздаў?






19.01.2026

ДЗЕ ТВОЙ БОГ

 



Дзесь дарогамі старымі

Цераз пожні, дрыгву́, лес

Да бязмоўнае магілы

На узгорак хтось узьлез…

 

Пахіснуўся чалавеча,

Долу сеў і занямог

Пасьпяшаўся, недарэка –

Сьмерць знайшоў,

А дзе ж твой Бог?


25.01.2023