20.11.2023

Калі мяне накрые сон

 


10.11.2023

 

Калі мяне накрые сон саянам-прасьціной,

Сьвятлом атуліць цела сьнег, паветранай вадой

Размые цень, і толькі птушкі з попелу радкоў

На міг няўмысьля словам дотыкаў збунтуюць дол.