Показаны сообщения с ярлыком Прыгажосьць. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Прыгажосьць. Показать все сообщения

11.12.2023

НІ-А-НІ

 






 

Патану ў цішыні нейчых думак, што, праўда,

Ня ёсць у быцьці чымсьці значным, упарта

Гартае ў сабе ўсюдыісты Я сны,

Неўзіраны блуканец, а ў ім – ні-а-ні.



08.12.2023

14.06.2022

Зьмяняецца мова


13.06.2022


Лес замоўк,

Распусьціўся і зьнік…

У пачуцьцях

Нябачная схова…

То ба то

Ўсьміхаецца месяц-грыбнік…

Час спыніўся –

Зьмяняецца Мова…

16.05.2022

Я З ТАБОЙ

 


16.05.2022

 

Я з Табой

 

Пах не сказаных словаў,

Кветкавых, пачуцьцёвых…

Водар блізкі, знаёмы…

Я з Табой –

Я дома.

31.12.2021

Раманс

 



27.12.2021

 

Горад - Раманс

 

Ціха кроплямі

Дождж на дахах

Танцуе вальс…

Адкладаю справы –

Потым…

На тое час…

За вакном,

З бэтону соты,

Я пачую твой Раманс,

Прад вачамі гукі - ноты,

А потым скажуць:

Дэкаданс…