Показаны сообщения с ярлыком Прырода. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Прырода. Показать все сообщения

16.01.2022

Промні жыцьця

 

04.11.2021

 

Я ў ценях сьвітанку

Шукаю сябе…

Гэтак дома, калісьці, ранкам,

Я вітаўся з сьвятлом,

Зьбіраючы промні жыцьця

На ганку…

29.09.2021

Дарога

29.09.2021

 

Дарога…

Убачыш штосьці,

Што так знаёма,

І сэрца ахопіць

Пачуцьцё суму:

Дзесьці побач месца,

Што называў домам…


24.09.2021

Сьпявай!

 23.09.2021

 

Сьпявае бясконцае неба,

Сьпявае лісьцё на гальлі…

Сьпяваюць хуткія рэкі,

Сьпяваюць ральля й палі…

Сьпявае праменямі сонца,

Сьпяваюць зьнічкі – агні…

Сьпяваю й я зь імі,

Сьпявае жыцьцё на Зямлі… 

04.08.2021

Мой Дом

 

03.08.2021

 

Мой дом не падобны

Да гораду, вёскі, іншых мясьцін,

На дахі ружовыя,

Цэглу й колер модны,

Ён там,

У  бясконцай плыні спакою хвілін,

Разам з сонцам і зоркамі

Дух свабодны…

11.04.2021

Доля...

 

07.04.2021

 

Пустыя вочы дамоў,

Таполя…

Больш не чуваць галасоў

З поля…

Шэпат вятроў і сьпеў ручаеў,

Воля…

Тут маё сэрца і кроў,

Доля…


Дзяніс Мацеша

@litdenmat