01.11.2021
Пер’ем белым ток
Сьцеле…
Ме́лін лёсаў сноп
Зьмеле…
Белым будзе сок -
Зельле
Ў кожным, без жыцьця,
Целе…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
01.11.2021
Пер’ем белым ток
Сьцеле…
Ме́лін лёсаў сноп
Зьмеле…
Белым будзе сок -
Зельле
Ў кожным, без жыцьця,
Целе…
23.11.2021
Ноччу гукі зьнікаюць,
Згасаюць агні...
Пакрысе ажываюць
Тыя, хто забіраюць сны…
Яны моўчкі чакаюць
Цемры, мроку, імглы…
Ты ня сьпіш і шукаеш
Выйсьце з гэтай вайны…
06.11.2021
На гэтай плянэце
Толькі вада…
Хто плавае,
Век пражыве.
У гэтым сусьвеце
Ні межаў, ні дна,
Бясконцасьць…
Зьнік – аджыве…
08.09.2021
Там, дзе гарэла зямля,
Не сьпяваюць больш галасы…
Хаджу тут моўчкі й я,
І, толькі подых сівой кудасы,
Сярод аскепкаў гнільля,
Фарбуе дрэваў старых валасы…
10.08.2021
Матылькі па-за шклом,
Ня бачна падману і дна.
Сіла сказаных словаў раніць,
Але, забівае віна.
14.05.2021
Мастацтву быць!
Яно аднойчы пераможа…
Сьвятлом напоўніць кожнага навек…
Патрэбна жыць!
Я літары складаю асьцярожна,
Каб зь іх урэшце выйшаў Чалавек!
10.04.2021
Горад паглынаюць цені,
Сьпі,
Нават ня думай,
Не выходзь,
Ня дыхай…
Бо пачуюць,
Арыштуюць,
Зьнішчаць…
Зноў і зноў маўчыш,
Сьціраючы сьляды…
Хтосьці ўжо палюе,
І наступны Ты…
Дзяніс Мацеша
@litdenmat