25.07.2023

“МЫ” – БОГ

 


 

Ў несканчоным імкненьні зданьнёвым “Мы” – госьці…

Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…

Покуль Куля зьвярнецца на сонечны бок,

Цемрадзь tempo зайграе – дамоўка і плот…

 

Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні “Мы” – хтосьці:

Каляровыя плямы надзеі і злосьці…

Самахоць прысьпяшаем быцьця калаўрот…

Толькі ў кождым імгненьні Каханьня “Мы” – Бог.


13.07.2023           “Мы” – Бог

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Каментаваць