11.05.2023

СОНЦА

Хацеў ба нагадаць, што Паэзія ёсьць прыгажаством. Дык жа няма патрэбы запаскуджваць яе. Няможна перамагчы бруд, памнажаючы яго. Лацьвей пільнавацца гэтае дарогі. Калі будзе нашае слова прыгожым і добрым - будзе й Добрае й Прыгожае й мы здабудзем Свабоду. Ня тую Свабоду, што ў матэрыяльным, але тую, што ёсьць Свабодаю Духу, Чысьцінёю й Сьвятлом.





Сонца ізноўку ўзыходзіць над (новай парашай) Нашай Зямлёю;

Вабіць прасторы чароўнай (хлорка і мача) Пяшчота і Пах …

Краю мой – чуцьцяў вятрыска ў (бэтоннай падлозе) Дзіцячай Далоні…

Сонца, схаваўшыся ў дол, прачынаецца ў (стукачах і здрадніках) Нас…


09.05.2023

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Каментаваць