30.09.2021
Ляцець бясконца
І падаць…
Бачыць сонца
Апошнім…
І, зноўку,
Аджываць,
З’яўляцца
І зьнікаць…
Імгненьнем
Кожным…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
30.09.2021
Ляцець бясконца
І падаць…
Бачыць сонца
Апошнім…
І, зноўку,
Аджываць,
З’яўляцца
І зьнікаць…
Імгненьнем
Кожным…
29.09.2021
Дарога…
Убачыш штосьці,
Што так знаёма,
І сэрца ахопіць
Пачуцьцё суму:
Дзесьці побач месца,
Што называў домам…
27.09.2021
Радзіма, доля,
Тут няволя,
Бы стаю адзін у чорным полі,
І чакаю сонца промні…
Імчыце безь мяне, коні,
Ахапіла болем скроні…
Вольную абраў, ці Волю?
Жыць, ці век шукаць спакою…
Хопіць?! “Хватит?!”
Ды чаго чакаці, браце!?
Прыйдуць забіваці,
Будзеш енчыць: «Маці»…
Толькі кожны з вас
Ва ўскрайнай хаце…
27.09.2021
Заўтра наш прыйдзе час,
Заўтра працягнем бой,
Заўтра кожны з нас,
Заўтра ўсяк герой…
Толькі, дзе мы, а дзе заўтра?
Зараз жыві сабой!
26.09.2021
Неба чыстае,
Як жывое,
Паветра празрыстае
Побач з табой,
Маёй зямлёй,
Домам,
Што там, за ракой,
Цішынёй
За яго сьцяной…
24.09.2021
Забівае ня толькі зброя,
Цягне ў бездань няспынна час…
Забірае ня роспач і гора,
Абыякасьць зьнішчае нас…
23.09.2021
Сьпявае бясконцае неба,
Сьпявае лісьцё на гальлі…
Сьпяваюць хуткія рэкі,
Сьпяваюць ральля й палі…
Сьпявае праменямі сонца,
Сьпяваюць зьнічкі – агні…
Сьпяваю й я зь імі,
22.09.2021
Па мінуце
Зьнікае ў цемры жыцьцё…
Глядзі, не глядзі,
Яно ўжо небыцьцё…
Бясконцасьць магчымая,
Толькі б знайсьці сьмеласьць…
Аддаўшы ўсё,
Атрымаеш сябе,
Гэта й ёсьць
Вечнасьць…
20.09.2021
Падлогу кранаюць нясьмела ногі,
Якія так сумавалі
Бяз новай дарогі,
Жыцьцё нам прынесла
Яшчэ адзін дзень,
Я больш не сумую,
Пасьпей за мной, цень!
20.09.2021
Быць цэлым сусьветам,
Калі ты адзін,
Хто рады дасьць,
Хто дапаможа?
Ня трэба адмовак шукаць і прычын,
Заранкі з’яўляюцца ў кожным зь
мясьцін,
Будзь проста сабой,
Будзь прыгожым…