20.11.2023

Калі мяне накрые сон

 


10.11.2023

 

Калі мяне накрые сон саянам-прасьціной,

Сьвятлом атуліць цела сьнег, паветранай вадой

Размые цень, і толькі птушкі з попелу радкоў

На міг няўмысьля словам дотыкаў збунтуюць дол.




28.09.2023

One last moment of you





One last moment of you

 

Жоўты камяк прыпыніўся на міг, па-над долам

Вежамі люстры панесьлі сьвятла адбіцьцё…

Мара чароўная, Я табе сьніцца, спатоля,

Прымірсны водблесь жыцьця, бы яго й не было.






24.08.2023

“Я” хацеў ба



Выдлыж моклых дарог распускаецца белая твань…

Я хацеў ба забыцца на гэты зьняслаўлены нерат…

Часам вобач каменьня відзежа зьяўляецца Бог

Не зьмяняе зрабованы час у прыстанішчы Зьвера”...


 

25.07.2023

“МЫ” – БОГ

 


 

Ў несканчоным імкненьні зданьнёвым Мы – госьці

Нарадзіўся – памры: чораў, глеба ды косьці…

Покуль Куля зьвярнецца на сонечны бок,

Цемрадзь tempo зайграе – дамоўка і плот…

 

Ў векавечным марцьвеньні-чаканьні Мы – хтосьці:

Каляровыя плямы надзеі і злосьці…

Самахоць прысьпяшаем быцьця калаўрот…

Толькі ў кождым імгненьні Каханьня Мы – Бог.


13.07.2023           Мы – Бог

05.07.2023

सत्त्व


Страціла істасьць

І колеры, й хформы…

Толькі паэзія –

Музыка вольных…

 

Мо жыў і птушкай –

Куляй зямною…

Але ў кождым з жыцьцяў

Я быў з Табою



29.06.2023