8.10.21
Забяры мяне, Сонца,
І я атрымаю Свабоду…
Забяры мяне, Неба,
Я толькі пакіну сьлед…
Забяры ў мяне ўсё,
Хай вецер бясконца кружыць карагодам,
Аддаўшы сябе,
Атрымаю Сусьвет.
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
8.10.21
Забяры мяне, Сонца,
І я атрымаю Свабоду…
Забяры мяне, Неба,
Я толькі пакіну сьлед…
Забяры ў мяне ўсё,
Хай вецер бясконца кружыць карагодам,
Аддаўшы сябе,
Атрымаю Сусьвет.
6.10.2021
Апошнім пачую твой голас ціхі,
І цела маё распускаецца ў дым…
Зьнікае ў нябыце ўсё,
Толькі кроплі на шчоках каханьня крык,
І я ў ім…
5.10.2021
Забарабаніў дотыкамі дождж па шклу…
Я дзесьці тут,
Пра гэта сьведчыць гучна адзінота…
Сьвет бязьмежны мчыць скрозь цемнату,
І кожны ў ім
Мэлёдыі жыцьця ня сыйграная нота…
27.09.2021
Заўтра наш прыйдзе час,
Заўтра працягнем бой,
Заўтра кожны з нас,
Заўтра ўсяк герой...
Толькі, дзе мы, а дзе заўтра?
Зараз жыві сабой!
29.09.2021
Я звонку, падобна, вожык,
Калючы да ўсяго…
А ў сэрцы вуркоча котка,
Схаваўшы ў сабе цяпло.
30.09.2021
Ляцець бясконца
І падаць…
Бачыць сонца
Апошнім…
І, зноўку,
Аджываць,
З’яўляцца
І зьнікаць…
Імгненьнем
Кожным…
29.09.2021
Дарога…
Убачыш штосьці,
Што так знаёма,
І сэрца ахопіць
Пачуцьцё суму:
Дзесьці побач месца,
Што называў домам…
27.09.2021
Радзіма, доля,
Тут няволя,
Бы стаю адзін у чорным полі,
І чакаю сонца промні…
Імчыце безь мяне, коні,
Ахапіла болем скроні…
Вольную абраў, ці Волю?
Жыць, ці век шукаць спакою…
Хопіць?! “Хватит?!”
Ды чаго чакаці, браце!?
Прыйдуць забіваці,
Будзеш енчыць: «Маці»…
Толькі кожны з вас
Ва ўскрайнай хаце…
27.09.2021
Заўтра наш прыйдзе час,
Заўтра працягнем бой,
Заўтра кожны з нас,
Заўтра ўсяк герой…
Толькі, дзе мы, а дзе заўтра?
Зараз жыві сабой!
26.09.2021
Неба чыстае,
Як жывое,
Паветра празрыстае
Побач з табой,
Маёй зямлёй,
Домам,
Што там, за ракой,
Цішынёй
За яго сьцяной…