24.05.2023

Runanubandha

 Runanubandha

 

Ці рэкі спадаюць у дол, ці імкнуцца ўгару?

Чым ёсьць Мы ў сягоньня й ці будзем заўтра?

Пытаньні зьяўляюцца ў кождым імгненьні, Жыву,

Дапокуль жывая Runanubandha



21.05.2023   

11.05.2023

СОНЦА

Хацеў ба нагадаць, што Паэзія ёсьць прыгажаством. Дык жа няма патрэбы запаскуджваць яе. Няможна перамагчы бруд, памнажаючы яго. Лацьвей пільнавацца гэтае дарогі. Калі будзе нашае слова прыгожым і добрым - будзе й Добрае й Прыгожае й мы здабудзем Свабоду. Ня тую Свабоду, што ў матэрыяльным, але тую, што ёсьць Свабодаю Духу, Чысьцінёю й Сьвятлом.





Сонца ізноўку ўзыходзіць над (новай парашай) Нашай Зямлёю;

Вабіць прасторы чароўнай (хлорка і мача) Пяшчота і Пах …

Краю мой – чуцьцяў вятрыска ў (бэтоннай падлозе) Дзіцячай Далоні…

Сонца, схаваўшыся ў дол, прачынаецца ў (стукачах і здрадніках) Нас…


09.05.2023

03.05.2023

ЗАЧАРОВАНЫ КВЕЦЬЦЕМ...


Ўсё хаваецца ў дол…

Па асноведзі чорнай

Плыве

Й распускаецца вечар…

 

Толькі неба вакол

Жыве…

І Я

Зачарованы квецьцем…


21.03.2023