23.01.2025

МОНАП'ЕСА

 















Прастора спакою часовага дому,

Самота ў блуканьні між ценяў і кніг.

У гэтае п'есе забілі актора,

І той існуе па-за думкамі ўслых.


14.01.2025


Фота: Дзяніс Мацеша (С)



26.12.2024

НІШТО

 


Кожды шукае адметы сваёй прысутнасьці –

Люстэрка ж уяве як тое-ж шкло,

Колькі ў яго не глядзі – не ўбачыш ані – пустка,

Адбітак ценю, ды й той – „нішто”



17.12.2024



02.12.2024

СЬНІ

 



Забытыя меньні ў начоўках-улоньні –

Складаюцца ў словы

Нячутныя сьні

На здымку мінулага молыні промні

Зьбіраюць у „сёньня” –

Насланьне Зямлі.


20.11.2024



20.11.2024

А МОЖА

 


А можа гэта ўсё й няпраўда

Меньні-займеньні. Пра што? Аб чым?

Можа не было ўчора ды й ня будзе заўтра

Можа Я й ня быў Ім”.




21.10.2024

ВОСЕНЬ?

 




Круг калаўроту ў прасторы самоты –

Можна уроіць быцьцё ці сасьніць…

Лісьце няўтомна шугае балотам

І не змаўкае – шашчыць і кпіць.



21.10.2024


Фота: Дзяніс Мацеша (С)



15.10.2024

„Я” – толькі вецер

 



 

Цешуся з сноў нерэальнасьці хворай,

Слухаю неба й сонечны біт.

У бездакорнае яве-прасторы

Я – толькі вецер, а музыка – міт.



08.10.2024




25.09.2024

МОЙ "Я"

 








Бывай, мой Я,

Бывай.

І не было ані дня,

І не было ані мгненьня

Бяз нас.



25.09.2024


Фота: Дзяніс Мацеша (С)


24.07.2024

ПЕРШЫМ...

 


Адкінуўшы ўсе чаму,

Збочыць на тую-ж сьцежку,

Узорыцца ў цішыню –

Убачыць: Ты ня быў першым…




01.07.2024