08.03.2023

МНЕ ВАШАЕ "ПРАВДЫ" НЯ ТРЭБА

 08.03.2023












Мне вашае правды ня трэба,

Ці пекла вас вабіць ці ад

Хай гноем зьвярнецца ў глебу

Апошні забіты солдат

 

Свабода вышэй за победу,

Жыцьцё – не бядота і страх…

Калі й ісьці, то па Небу,

Калі й паміраць, то як птах…


08.01.2023

Я

 

02.01.2023

 

Пашалохвае верас

Бязгучліва цень туманоў…

Плыўмя сунецца цераз

Прастору прыстанішча сноў…

 

Распускаецца бераг,

І неба імкнецца далоў…

Пагатове Я – ворах,

У літарах простых - Любоў…

16.12.2022

Хай ілюзія гэтая сон


        01.10.2022

 

Мы ўроілі сонца й дом –

Хай сустрэнемся ўвечары зноўку

На ганку

Імгненьнем відзежы быцьця…

 

Хай ілюзія гэтая сон,

Я з Табой застануся ў крозах

Да ранку –

Апошняе ночы Жыцьця…


 

23.11.2022

СЛОВЫ

 

14.07.2022

 

Мікраць-сон, небыцьцё…

Толькі словы-чароды пахаў,

Што сьпявае Жыцьцё,

Ёсьць назовы пачуцьцяў-птахаў…

25.10.2022

НЕ ПАМЁР - ЖЫВУ

 

24.10.2022

 

У прастору касьмічнае шлю

Невымоўнае зорам,

Што згасаюць чароўным сьвятлом –

Карагод агню…

 

Такжа й я на ўсходках сыду

Незаўражаным словам…

Вецер шэпатам-лісьцем сьпяе:

Не памёр – Жыву…

23.10.2022

Я З ТАБОЙ

 

17.10.2022

 

Мрэе лес…

Там, дзе месяц і сон

Па-над целам ракой -

Супакой…

 

Я Жывы…

Палымее пяшчота

Й пошугаў рой,

Я з Табой…

28.09.2022

СЬВЯТЛО Й КАХАНЬНЕ

 

25.08.2022

 

Мы – ня тая любоў,

Што да неба імкненьне

Й Раю чаканьне,

Мы – Паветра й поўныя

Чуцьцяў Свабоды імгненьні –

Сьвятло і Каханьне.