24.10.2022
У прастору касьмічнае
шлю
Невымоўнае зорам,
Што згасаюць чароўным
сьвятлом –
Карагод агню…
Такжа й я на ўсходках
сыду
Незаўражаным словам…
Вецер шэпатам-лісьцем
сьпяе:
Не памёр – Жыву…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
24.10.2022
У прастору касьмічнае
шлю
Невымоўнае зорам,
Што згасаюць чароўным
сьвятлом –
Карагод агню…
Такжа й я на ўсходках
сыду
Незаўражаным словам…
Вецер шэпатам-лісьцем
сьпяе:
Не памёр – Жыву…
17.10.2022
Мрэе лес…
Там, дзе месяц і сон
Па-над целам ракой -
Супакой…
“Я”
Жывы…
Палымее пяшчота
Й пошугаў рой,
Я з Табой…
25.08.2022
Мы – ня тая любоў,
Што да неба імкненьне
Й Раю чаканьне,
Мы – Паветра й поўныя
Чуцьцяў Свабоды
імгненьні –
Сьвятло і Каханьне.
02.08.2022
Лесам маўклівым
З травою жывою
Я буду шчасьлівым
"Я" будзе з Табою...
29.07.2022
У тумане няпомным ня
бачныя твары,
Хомар белы ліецца са
страчаных душ…
Мне бракуе спрамогі пазбавіцца хмары –
Пачынаю шукаць неба ў
адсьвеце з луж…
07.06.2022
Я сказаў:
Гэта сон.
Адказала:
Ілюзія сну...
Я шукаў
Не жыцьцё.
Мы шукалі
Мэлёдыю
Нашага сну...
13.06.2022
Лес замоўк,
Распусьціўся і зьнік…
У пачуцьцях
Нябачная схова…
То ба то
Ўсьміхаецца
месяц-грыбнік…
Час спыніўся –
Зьмяняецца Мова…
23.05.2022
Сэрцам пачутыя словы:
Блізкія, новыя…
Мова Наша – пачуцьці
Бязьмежныя,
каляровыя...
Наша Мова – Жыцьцё!
І Мы Сьвятлом поўныя.