Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
16.07.2022
НЕПРАВОЛЬ МНЕ ЦЯПЕР СПАЗНАВАЦЦА
16.07.2022
28.06.2022
МЭЛЁДЫЯ НАШАГА СНУ
07.06.2022
Я сказаў:
Гэта сон.
Адказала:
Ілюзія сну...
Я шукаў
Не жыцьцё.
Мы шукалі
Мэлёдыю
Нашага сну...
14.06.2022
Зьмяняецца мова
13.06.2022
Лес замоўк,
Распусьціўся і зьнік…
У пачуцьцях
Нябачная схова…
То ба то
Ўсьміхаецца
месяц-грыбнік…
Час спыніўся –
Зьмяняецца Мова…
27.05.2022
Мова - Жыцьцё
23.05.2022
Сэрцам пачутыя словы:
Блізкія, новыя…
Мова Наша – пачуцьці
Бязьмежныя,
каляровыя...
Наша Мова – Жыцьцё!
І Мы Сьвятлом поўныя.
21.05.2022
Closer to You…
21.05.2022
Бліжэй за размову
Толькі маўчаньне –
Знаёмыя сэрцу
Надзея й сум…
Бліжэй за свабоду
Толькі прызнаньне.
Паветра зьнікае – быць
Closer to You…
16.05.2022
Я З ТАБОЙ
16.05.2022
Я з Табой
Пах не сказаных
словаў,
Кветкавых,
пачуцьцёвых…
Водар блізкі, знаёмы…
Я з Табой –
Я дома.
11.05.2022
Ne verba pro farina
09.05.2022 (Ne verba pro farina)
Сама сябе ня
даглядзіць
Парэчка ды маліна.
Гарбату трэба
саладзіць –
05.05.2022
Я ЛЮБЛЮ ТЫЯ ВОЧЫ
05.05.2022
Я люблю
Тыя вочы,
Што ў марах
Штодзённа й поўныя
Поўняю ночы…
Люблю
Тыя вочы…
27.04.2022
ПРЫЎВЕРШЫ :)
24.04.2022 (Прыўвершы)
Высока ляцець,
Ды падаць нізка…
Блізка ды блізка,
Але, каб не было
сьлізка.
25.04.2022
ХАЧУ БЫЦЬ...
25.04.2022
Я не жадаю жадаць,
Жаданьні спыніць…
Калі ж адчуваю цябе
побач –
Хачу "БЫЦЬ"…