Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
27.04.2022
ПРЫЎВЕРШЫ :)
25.04.2022
ХАЧУ БЫЦЬ...
25.04.2022
Я не жадаю жадаць,
Жаданьні спыніць…
Калі ж адчуваю цябе
побач –
Хачу "БЫЦЬ"…
22.04.2022
Ня роў, не эміграцыя
19.04.2022
Яны ў жартах толькі
Чулі слова “Нацыя”…
Мне б хоць у вершах
захаваць яго!
Жыцьцё – ня роў, не
эміграцыя…
17.04.2022
ПРАЖЫЦЬ ДЗЕНЬ
17.04.2022
Адзін верш да
сьвітаньня…
Абноч сьцень…
І, зноўку, імгненьні
да новага раньня -
Пражыў дзень…
12.04.2022
СВАБОДА \ FREEDOM
10.04.2022
Мы з Табой, Я і Ты –
Кожны ў сваёй клетцы
Сотавай цемнаты,
Сьмецьця…
Мы з Табой, Я і Ты –
Кожны ў чужым сэрцы,
Зрушанай пусьцінёй
Сьмерці…
10.04.2022
ВАЙНА (Вершы-Спарышы\Двайчаткі)
03.04.2022
1.Вайна
Вецер зьдзьме
З падваконьня попел…
Сьвет сказіць
Павучыньне-шкло…
На далоні
Ў Анёла кроплі –
Не пасьпеў
Затуліць жыцьцё…
2.Вайна
Вецер дзьме,
Ў паветры попел…
Шыба шчэрбамі
Рэжа сьвятло…
На далоні
Ў анёла кроплі –
Ў кожнай
Страчанае жыцьцё.
08.04.2022
KINGDOM IN BLUE
08.04.2022
Блакітныя горы-вежы,
Блакітныя неба й сьлед,
Што пакінулі колы блакітных
машын…
Блакітныя думкі й
межы
Блакітнага сонца й
сьнег
Ад сьляпога блакіту блакітных
вітрын…
Блакітныя пахі-ежа,
Блакітны празрысты Сьвет,
Што ў думках блакітных
жыве – успамін.
07.04.2022
ДЗЕСЬЦІ ТАМ
02.01.2022
цыкл ІЛЮЗІЯ
Людзі хто моўчкі,
Хто з крыкам,
Зьнікаюць –
Часу туман.
Фота зьмяняюцца
І паміраюць –
Дзесьці там
І я сам…