Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
31.03.2022
30.03.2022
МЯЖА АДЗІНОТЫ
29.12.2021
Шукаю мяжу
Сваёй
Адзіноты…
Што гэта?
Крыжыкі?
Ноты?
Літары.
Я дапішу,
Але,
Потым…
29.03.2022
РАЙ
16.01.2022 Цыкл Ілюзія...
Рай
Я напішу колькі-сь
літар
Ня модных.
Хай паміж намі бессань –
Паперы сьпісанай гай…
Я пражыву кожны
момант
Свабодным
Хай паміж намі
бездань –
Паветра над ёю Рай.
28.03.2022
Каханьне
19.03.2022
Нічога няма
Гучней за маўчаньне,
За погляды ўпотай,
Усьмешкі й
Думкі – спатканьні.
27.03.2022
Не Згасаць!
27.02.2021
(З праекту @100_days_love)
Столькі нам толькі
бачных сьценаў
Збудаваць,
Бясконца побач
крочыць,
Адно аднаго чакаць,
Шукаць…
У адзіноце…
Адчуваць,
Жадаць, і,
Кожным днём,
Імкнуцца ўвысь,
І не згасаць…
Імя тваё - Каханьне
06.02.2022
(Цыкл Ілюзія)
Так проста зьнікнуць
–
Не адчуе страты
Сьвет.
Імя тваё –
Ў каменьні
Кімсьці выбітыя
літары,
І, можа, больш ніхто
ня ўспомніць…
Так проста зьнікнуць
–
Не пасьпець купіць
білет.
Імя тваё –
Каханьні,
Кімсьці выбітыя
лічбамі,
І, можа, больш ніхто
ня ўспомніць…
26.03.2022
Каханьне - Пах
21.03.2022
Адлегласьць у думках,
Адлегласьць у снах,
Адлегласьць у літарах
–
Час у нашых руках.
Каханьне –
Ворах?
Пах…
Каханьне й Кроў