27.12.2021
Горад - Раманс
Ціха кроплямі
Дождж на дахах
Танцуе вальс…
Адкладаю справы –
Потым…
На тое час…
За вакном,
З бэтону соты,
Я пачую твой Раманс,
Прад вачамі гукі -
ноты,
А потым скажуць:
Дэкаданс…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
27.12.2021
Горад - Раманс
Ціха кроплямі
Дождж на дахах
Танцуе вальс…
Адкладаю справы –
Потым…
На тое час…
За вакном,
З бэтону соты,
Я пачую твой Раманс,
Прад вачамі гукі -
ноты,
А потым скажуць:
Дэкаданс…
29.12.2021
Шукаю мяжу
Сваёй
Адзіноты…
Што гэта?
Крыжыкі?
Ноты?
Літары.
Я дапішу,
Але,
Потым…
26.12.2021
З дымам белым
Зьнікае ўсё
Зноў,
Дзе канец –
Там пачатак
Новага,
Дзе
Растаньне –
Каханьне й любоў.
12.12.2021
Штучныя сьцены й
Штучны сюжэт...
Штучныя ўсе мы.
Штучны ўвесь бачны
сьвет.
13.12.2021
Намалюй мой партрэт
Вугальлём на пяску –
Забірае абра́з
прыбой...
Закруціўся сюжэт,
Размываючы маску,
Сьцягнуўшы мяне з
галавой.
16.12.2021
Ты пакінула знак
На зьбялелым вакне,
І сышла –
Застаўся зь зімой…
У чароўным партале
Частка цябе
Застаецца
Зьмерзлай вадой…
15.12.2021
А за нашым вакном
Пусьціня прасьціной,
Белай, зьмерзлай,
вадой,
Дзе ня знойдзеш
спакой –
Дом
Мой.
06.12.2021
Да канца –
Гэта значыць
знайсьціся
Ў звычайным і
простым,
І быць сабой…
Да канца…
Гэта пераплясьціся
Ў прыгожым
Адной ракой…
22.11.2021
Штосьці сарамліва
Нам прашэпча восені лісьцё…
Ціха, палахліва,
Вецер яго зьдзьме ў небыцьцё…
Я не адчуваю больш,
Загінула ўсё…
Вецер зь лісьцем забірае ў нас
Пачуцьці й жыцьцё…
09.12.2021
Водар чароўны…
Шэпат…
Капкі дажджу
Кранаюць далонь…
Я быў апошні…
Лета…
Думкі й рэчы –
Маўклівы палон…