23.11.2021
Ноччу гукі зьнікаюць,
Згасаюць агні...
Пакрысе ажываюць
Тыя, хто забіраюць сны…
Яны моўчкі чакаюць
Цемры, мроку, імглы…
Ты ня сьпіш і шукаеш
Выйсьце з гэтай вайны…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
23.11.2021
Ноччу гукі зьнікаюць,
Згасаюць агні...
Пакрысе ажываюць
Тыя, хто забіраюць сны…
Яны моўчкі чакаюць
Цемры, мроку, імглы…
Ты ня сьпіш і шукаеш
Выйсьце з гэтай вайны…
11.10.2021
А мне б адчуць той смак
І пах паветра,
Мне б у неба
З хуткім ветрам…
Мне б яшчэ пабыць
Хоць трошку побач з домам, тым,
Дзе між сузор’яў зьнічка кожная –
Аб чымсьці сьветлым успамін…
5.10.2021
Стомлены погляд,
Думкі…
Няроўны сьлед…
Толькі ў сэрцы малюнкі,
І сны – пацалункі,
Дзе Я – чалавек…
13.11.2021
Надзея…
Я проста хацеў ба верыць
Сэрцам…
Складана бывае
Сагрэцца,
Зьнікае рэальнасьць, і толькі
Месяц
Маўкліва на нас паглядае,
Зьнічкі,
Як сьвечкі, згараюць,
Мо гэта й ёсьць водблескі Раю?
Ноч сыходзіць,
І я ўсьлед за ёй зьнікаю…
04.11.2021
Я штоноч адчуваю радасьць,
Бо мы сапраўдныя!
Мы жывём!
Сёньня час
Змагацца за праўду, бо
Гэта
Наш
Дом.
30.09.2021
Сьлед на пяску вядзе…
Нікуды…
Сьлед на пяску пакінуў…
Ніхто.
Той, хто пакінуў сьлед,
Загінуў…
Сьлед на пяску –
Нішто.
11.07.2021
Back to the sky…
Сьпяшайся, бяжы,
Чакай і шукай…
Да самай апошняй мяжы
Даводзяць боль і адчай…
Мы ж дзеля свабоды,
Грай і сьпявай!
Наша з табой дарога –
Back to the sky…
15.11.2021
Штосьці зьмянілася…
Пачуцьцё новае,
Першае, лепшае,
І незнаёмае,
Сэрца вось-вось разарвецца,
Поўнае…
Я запытаўся,
Ў адказ:
Вясновае…
15.11.2021
Гоман…
Шэпат…
Цішыня…
Пах…
Пачуцьці…
Цеплыня…
11.11.2021
Больш ня будзе суму,
Не сустрэць там болю й сьлёз…
Так прыемна думаць:
Штосьці па-за сьветам нашым ёсьць…
Толькі не сьпяшайся,
Братка, да нябёс…
Ты ў жыцьці толькі імгненьне,
Госьць…