21.06.2020

Чалавек



8-10 .01.2020

 

Што, калі няма дарогі?

Як не зблукаць у жыцці?

Тут іншай не знайсці свабоды,

Заплюшчыць вочы і ісці…

 

Што, калі не бачыш праўды?

Калі ў роспачы сапраўднай?

Калі авалодаў жах?

Ведай, усё ў тваіх руках!

 

Лепш, чым Сам, не дапаможа,

Ані Сябра, ані Божа…

Ты адказны за свой век,

Бо назваўся Чалавек…


16.06.2020

Лёс




01.06.2020

 

Каму свабода,

Каму роспач адзіноцтва,

Каму вайна,

Каму працоўны час…

Але, заўсёды ёсць той, каму хочацца

Пражыць той лёс, цяжкі для нас…








фота ўзята з https://znanio.ru

10.06.2020

Пачакун




26.05.2020

 

Я – Пачакун.

Не чалавек.

Я проста ёсць

Без радасці, без злосці…

Не маю ні пачатку, ні канца.

Я – Пачакун.

Чаго чакаю?

Штосьці…


04.06.2020

З Прыродай!



25.03.2020

Цудоўна ўсё навокал і прыгожа,

У кожнай кроплі свету цуд!

Цячэ крыніца, ззяе збожжа,

І дзьмухавец пускае пух!

 

Аблокі белыя ў небе,

Нібы магутны волат, дуб!

Птушыны спеў ў ліловым бэзе

Зачараваў прыемна слух!

 

Прыгожа раніцай і ноччу

Цяпло адчуць і гоман дожджу!

Прымаюць казку, дзіўнасць вочы,

З прыродай кожны момант крочу!


Фота ўзята з https://ru.best-wallpaper.net/

02.06.2020

01.06.2020

Цішыня


19.01.2020


Цішыня

 

Толькі ноччу ажывае цішыня,

У гарадах няма свабоды,

Сярод іншых дзіўнасцей прыроды,

Цішыня – то гук неверагодны…

 

Паміж вуліц і дарог, сярод дамоў,

Моўчкі адшукай яе прыкметы,

Нават у мурашніках жылых, сярод кватэр,

Ты яе адчуеш у паветры…

 

Усім сэрцам прасякнуцца, зразумець,

Цішыня – адказ на ўсе пытанні…

Слухай, і ўбачыш пэўны сэнс,

Пачуццё адзінасці з дыханнем…



Фота ўзята з fotoprizer.ru


23.05.2020

Родная Мова

26.12.2019



Родная Мова


Кожнае слова даруе нам Мова,
Ў голас, ці моўчкі вядзецца размова,
Ціха ці гучна, ласкава, нязручна,
Ўсяк нам даводзіцца, спевам, пачуццем

Мова прыносіць Яднанне, Свабоду,
Тое, што так неабходна Народу
А калі той адрачэцца, забудзе,
Знікне і назвы Яго ўжо не будзе

Так, мімалётам, імгненне іскрыцца,
Родную Мову нельга забыцца
Нават за кратамі, з ліха якога,
Звяртайся з павагай да Роднага Слова

Ў думках, як казка, ясна, прыгожа,
Мова пяшчотна Табе дапаможа!
Сонцам у цемры асвеціць сцяжынку,
З’явіцца зоркай Табе на хвілінку


Не забывайся Роднае Слова!
Будзе празрыстай крыніцай размова,
Уздоўж думак светлых нястрымны рух,
Стужкаю літар струменіцца гук.




20.05.2020

Калядны Звон




Калядны звон парушыў цішыню,
Прачнуўся лес, пасыпаў снег!
Холад зімовае пары
Змяніўся на чароўны свет!

І быццам наваколле ўслед
За зоркай у нябёсах расквітнела.
Іскрыста так зазіхацела,
Прыемнай дымкай ахапіла цела.

Як казачна у лесе, як прыгожа!
Ніякай думкі не трывожа.
І ціхім спевам калыхнуўся вецер.
Імгненне лепшае, здаецца, у свеце!

25.12.2019г

08.05.2020

ХТО Я?



Жыццё бясконца набірае ход.
Збіраем безліч абалонак...
Хто Я? Ці звер? Ці чалавек?
Зашыўся ў камянёвы склеп,
Абмежаваўшыся законам...


Dzianis_Matsesha...