21.10.2024

ВОСЕНЬ?

 




Круг калаўроту ў прасторы самоты –

Можна уроіць быцьцё ці сасьніць…

Лісьце няўтомна шугае балотам

І не змаўкае – шашчыць і кпіць.



21.10.2024


Фота: Дзяніс Мацеша (С)



15.10.2024

„Я” – толькі вецер

 



 

Цешуся з сноў нерэальнасьці хворай,

Слухаю неба й сонечны біт.

У бездакорнае яве-прасторы

Я – толькі вецер, а музыка – міт.



08.10.2024




25.09.2024

МОЙ "Я"

 








Бывай, мой Я,

Бывай.

І не было ані дня,

І не было ані мгненьня

Бяз нас.



25.09.2024


Фота: Дзяніс Мацеша (С)


24.07.2024

ПЕРШЫМ...

 


Адкінуўшы ўсе чаму,

Збочыць на тую-ж сьцежку,

Узорыцца ў цішыню –

Убачыць: Ты ня быў першым…




01.07.2024

24.06.2024

І САМ БЫЎ ТАКІ

 


 

Падобны да гэных актораў,

Бо, пэўна, і сам быў такі:

Ствараюць пакутліва гора,

А неба клянуць за грахі.



18.04.2024



07.05.2024

ПАЭЗІЯ

 





Паэзія

 

Усьмешкай-збавеньнем разьліцца з дыханьнем,

Сагрэць разьвітальна-спакусьлівым сном,

Адыстар гальлё ўзысьці песьнятворам

Цьвісьці як Каханьне – сьвятлом па-над тлом…


Фота: Дзяніс Мацеша (С)


08.04.2024

“Я” ТУТ

 

Ба! Выйшаў за межы:

За цела, пакуты,

Зьняволены дух…

І зноўку прачнуўся

Такім, ці заснуў…

Чалавекам?

Я” тут.



31.01.2024