16.05.2022

Я З ТАБОЙ

 


16.05.2022

 

Я з Табой

 

Пах не сказаных словаў,

Кветкавых, пачуцьцёвых…

Водар блізкі, знаёмы…

Я з Табой –

Я дома.

11.05.2022

Ne verba pro farina

 09.05.2022 (Ne verba pro farina)

 

Сама сябе ня даглядзіць

Парэчка ды маліна.

Гарбату трэба саладзіць –

Ne verba pro farina.      

(Прыўвершы)

27.04.2022

22.04.2022

Ня роў, не эміграцыя

 
19.04.2022
 
Яны ў жартах толькі
Чулі слова “Нацыя”…
Мне б хоць у вершах захаваць яго!
Жыцьцё – ня роў, не эміграцыя…


.

12.04.2022

СВАБОДА \ FREEDOM

 
10.04.2022
 
Мы з Табой, Я і Ты –
Кожны ў сваёй клетцы
Сотавай цемнаты,
Сьмецьця…
 
Мы з Табой, Я і Ты –
Кожны ў чужым сэрцы,
Зрушанай пусьцінёй
Сьмерці…

10.04.2022

ВАЙНА (Вершы-Спарышы\Двайчаткі)

03.04.2022


1.Вайна

 

Вецер зьдзьме

З падваконьня попел…

Сьвет сказіць

Павучыньне-шкло…

 

На далоні

Ў Анёла кроплі –

Не пасьпеў

Затуліць жыцьцё…

 


2.Вайна

 

Вецер дзьме,

Ў паветры попел…

Шыба шчэрбамі

Рэжа сьвятло…

 

На далоні

Ў анёла кроплі –

Ў кожнай

Страчанае жыцьцё.

08.04.2022

KINGDOM IN BLUE

 

08.04.2022

 

Блакітныя горы-вежы,

Блакітныя неба й сьлед,

Што пакінулі колы блакітных машын…

 

Блакітныя думкі й межы

Блакітнага сонца й сьнег

Ад сьляпога блакіту блакітных вітрын…

 

Блакітныя пахі-ежа,

Блакітны празрысты Сьвет,

Што ў думках блакітных жыве – успамін.