07.04.2022

ДЗЕСЬЦІ ТАМ

 

02.01.2022

 

цыкл ІЛЮЗІЯ

 

Людзі хто моўчкі,

Хто з крыкам,

Зьнікаюць –

Часу туман.

 

Фота зьмяняюцца

І паміраюць –

Дзесьці там

І я сам…

06.04.2022

ПАЦАЛУНАК



19.12.2021
 
Неба з адтуліны.
Поўня малюе сьвятло,
Вэ́льмам ліецца няроўным
На сьцены і
Цела маё…
Раптам зазьзяла сьняжынка,
Сустрэўшы вакно –
Сьвяточны зімы пацалунак
Скрозь краты і
Шкло…



 Прысьвячаецца Стасі Міронцавай

(малюнак Стасі Міронцавай)

03.04.2022

ВЕРШЫ



01.04.2022
 
Вершы
 
Калі ўсё выбухне,
І зьменіць рух Зямля,
У велічы бязьмежнай
Сьвет адчуе гук першы…
 
Апошні з выжыўшых
Пачуе шэпат ціхі
Ў кучы вугальля…
……………
І гэта будуць Вершы…


 

02.04.2022

संसार

 



02.04.2022
 
Да неба цягнуліся,
Пабудавалі свой Вавілон…
Аднойчы патрапіўшы ў Рай,
Мы б больш на Зямлю
Не зьвярнуліся.
Толькі пакінуўшы цела,
Мы аджываем у новым –
Сансары закон.

01.04.2022

ДА ЗОР

 

05.01.2022

 

Сёньня прысьніліся

Хвалі –

Неба

Й птушкі белыя –

Звалі

Ў ноч –

Несканчо́ны прастор,

Сёньня жывы –

Да зор.

29.03.2022

РАЙ



16.01.2022  Цыкл Ілюзія...
 
Рай
 
Я напішу колькі-сь літар
Ня модных.
Хай  паміж намі бессань –
Паперы сьпісанай гай…
 
Я пражыву кожны момант
Свабодным
Хай паміж намі бездань –
Паветра над ёю Рай.