31.03.2022
Вы маё
Каханьне -
Чымсьці сумнае,
Але прыгожае,
Бязьмежнае,
Літаратурнае...
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
05.01.2022
Сёньня прысьніліся
Хвалі –
Неба
Й птушкі белыя –
Звалі
Ў ноч –
Несканчо́ны прастор,
Сёньня жывы –
Да зор.
27.02.2021
(З праекту @100_days_love)
Столькі нам толькі
бачных сьценаў
Збудаваць,
Бясконца побач
крочыць,
Адно аднаго чакаць,
Шукаць…
У адзіноце…
Адчуваць,
Жадаць, і,
Кожным днём,
Імкнуцца ўвысь,
І не згасаць…
06.02.2022
(Цыкл Ілюзія)
Так проста зьнікнуць
–
Не адчуе страты
Сьвет.
Імя тваё –
Ў каменьні
Кімсьці выбітыя
літары,
І, можа, больш ніхто
ня ўспомніць…
Так проста зьнікнуць
–
Не пасьпець купіць
білет.
Імя тваё –
Каханьні,
Кімсьці выбітыя
лічбамі,
І, можа, больш ніхто
ня ўспомніць…