29.03.2022

РАЙ



16.01.2022  Цыкл Ілюзія...
 
Рай
 
Я напішу колькі-сь літар
Ня модных.
Хай  паміж намі бессань –
Паперы сьпісанай гай…
 
Я пражыву кожны момант
Свабодным
Хай паміж намі бездань –
Паветра над ёю Рай.

 

27.03.2022

Не Згасаць!


27.02.2021


(З праекту @100_days_love)

 

Столькі нам толькі бачных сьценаў

Збудаваць,

Бясконца побач крочыць,

Адно аднаго чакаць,

Шукаць…

У адзіноце…

Адчуваць,

Жадаць, і,

Кожным днём,

Імкнуцца ўвысь,

І не згасаць…

 

Імя тваё - Каханьне

 

06.02.2022


Імя тваё - Каханьне 

(Цыкл Ілюзія)

 

Так проста зьнікнуць –

Не адчуе страты Сьвет.

Імя тваё –

Ў каменьні

Кімсьці выбітыя літары,

І, можа, больш ніхто ня ўспомніць…

 

Так проста зьнікнуць –

Не пасьпець купіць білет.

Імя тваё –

Каханьні,

Кімсьці выбітыя лічбамі,

І, можа, больш ніхто ня ўспомніць…

26.03.2022

Каханьне - Пах

 












21.03.2022

 

Адлегласьць у думках,

Адлегласьць у снах,

Адлегласьць у літарах –

Час у нашых руках.

Каханьне –

Ворах?

Пах…

Каханьне й Кроў

 



21.03.2022

 
Каляровая бездань
На фота пражытых часоў…
Там каханьні й кроў
Адным колерам,
Толькі празрыстым любоў.

24.03.2022

Каханьнем адным








  




23.03.2022

 
Затулі мяне,
Схавай у цемры,
Закружы ў танцы!
Хай ліецца ноч
За шыбамі –
Распусьцімся ў  дым…
 
Забяры мяне,
У лёце сэрцаў
Злучымся ў танцы!
Ўсе нягоды збоч!
Каханьнем
Зробімся адным…

23.03.2022

Разам

 
23.03.2022
 
Дотыкі ніколі не змаўкаюць –
Целаў блізкасьць, абяцаньні “Назаўжды”…
Ў кожнае зь імгненьняў РАЗАМ
Нараджаюцца й паміраюць
Літары – пачуцьцяў галасы.

💕💕💕

15.03.2022

Твае Пацалункі



22.01.2022
 
Гукі нотавых спрэчак…
Трэскат сьвечкі сьвятла й думкі…
Забяры мяне, вечнасьць,
Я хацеў ба пазбавіцца сну,
Імгненьні свабоды –
Твае пацалункі…
 
Ў кожнай з мараў вясна,
Ў сьвеце красак абдымкі – пачуцьцяў гатункі…
Я гатовы бясконца слухаць
Шэпат роскі на золку,
Імгненьні ў кроку да сонца –
Твае пацалункі.