21.03.2022
Адлегласьць у думках,
Адлегласьць у снах,
Адлегласьць у літарах
–
Час у нашых руках.
Каханьне –
Ворах?
Пах…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
21.03.2022
Адлегласьць у думках,
Адлегласьць у снах,
Адлегласьць у літарах
–
Час у нашых руках.
Каханьне –
Ворах?
Пах…
Што б ні было,
Жыцьцё ня зьменіцца
Й не замарудзіць ход…
Сусьвет ня зьнікне,
Зоркі, як і сёньня,
Будуць ладзіць карагод…
Было б сьвятло,
Нас не зламаюць
Болю полымя й астрог…
Мы парасьцем з насеньня
Будзем зноў і зноў з’яўляцца
Ў гэты сьвет, бо
Мы й ёсьць Бог.
Я - Мова
Я –
Толькі слова ў цішыні,
А слова –
Гукі ў вышыні
Пачуцьцяў –
Мова…
Я –
Бліскаўка ўдалечыні,
А Мова –
Сьлед у цішыні,
А сьлед –
Размова…
02.02.2022
Нас ня будзе больш –
Сёньня мы птушкі…
Мары блакітныя:
Дом… Вакно…
Твары зь вясьнянкамі,
Сьлезы й
пахаду́шкі...
Погляды...
Пацягушкі…
Віно…
А нас ня будзе больш.
Сёньня мы сьме́шкі…
Мяню́шкі пяшчотныя…
Сон… Кіно…
Мінушкі цалункамі,
Абдымкі й вечару́шкі…
Мы...
Імгненьне…
Адно…
*
Вясьнянкі –
вяснушкі,
Пахадушкі –
клопат (у пахадушках – у клопаце)
Мінушкі –
вясновая кветка
Сьмешкі – “шутки” (ж.мн)
Вечарушкі – “посиделки”
Track - Velocities - Sleepy Fish
08.01.2022
Я пішу…
Шамаценьне ядвабу
белага.
Пер’я рыпаньне –
Песьня ў вушшу…
Атрамэнту адценьня
сьпелага
Гукаў сыпаньне –
Я пішу…
18.12.2021
Шэрыя твары пустыя…
Заход…
Больш не патрэбныя
Словы й рэчы…
Вецер зьдзьмуха́е
Рэшткі целаў...
Мы застаёмся
Свабоднымі.