Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
26.03.2022
24.03.2022
Каханьнем адным
23.03.2022
Затулі мяне,
Схавай у цемры,
Закружы ў танцы!
Хай ліецца ноч
За шыбамі –
Распусьцімся ў дым…
Забяры мяне,
У лёце сэрцаў
Злучымся ў танцы!
Ўсе нягоды збоч!
Каханьнем
Зробімся адным…
23.03.2022
Разам
23.03.2022
Дотыкі ніколі не
змаўкаюць –
Целаў блізкасьць,
абяцаньні “Назаўжды”…
Ў кожнае зь
імгненьняў РАЗАМ
Нараджаюцца й
паміраюць
Літары – пачуцьцяў
галасы.
15.03.2022
Твае Пацалункі
22.01.2022
Гукі нотавых спрэчак…
Трэскат сьвечкі
сьвятла й думкі…
Забяры мяне,
вечнасьць,
Я хацеў ба пазбавіцца
сну,
Імгненьні свабоды –
Твае пацалункі…
Ў кожнай з мараў
вясна,
Ў сьвеце красак
абдымкі – пачуцьцяў гатункі…
Я гатовы бясконца
слухаць
Шэпат роскі на золку,
Імгненьні ў кроку да
сонца –
Твае пацалункі.
22.02.2022
МЫ Й ЁСЬЦЬ БОГ
Што б ні было,
Жыцьцё ня зьменіцца
Й не замарудзіць ход…
Сусьвет ня зьнікне,
Зоркі, як і сёньня,
Будуць ладзіць карагод…
Было б сьвятло,
Нас не зламаюць
Болю полымя й астрог…
Мы парасьцем з насеньня
Будзем зноў і зноў з’яўляцца
Ў гэты сьвет, бо
Мы й ёсьць Бог.
20.02.2022
Я - МОВА
Я - Мова
Я –
Толькі слова ў цішыні,
А слова –
Гукі ў вышыні
Пачуцьцяў –
Мова…
Я –
Бліскаўка ўдалечыні,
А Мова –
Сьлед у цішыні,
А сьлед –
Размова…
03.02.2022
Нас Ня Будзе Больш!
02.02.2022
Нас ня будзе больш –
Сёньня мы птушкі…
Мары блакітныя:
Дом… Вакно…
Твары зь вясьнянкамі,
Сьлезы й
пахаду́шкі...
Погляды...
Пацягушкі…
Віно…
А нас ня будзе больш.
Сёньня мы сьме́шкі…
Мяню́шкі пяшчотныя…
Сон… Кіно…
Мінушкі цалункамі,
Абдымкі й вечару́шкі…
Мы...
Імгненьне…
Адно…
*
Вясьнянкі –
вяснушкі,
Пахадушкі –
клопат (у пахадушках – у клопаце)
Мінушкі –
вясновая кветка
Сьмешкі – “шутки” (ж.мн)
Вечарушкі – “посиделки”
Track - Velocities - Sleepy Fish
24.01.2022
Я пішу...
08.01.2022
Я пішу…
Шамаценьне ядвабу
белага.
Пер’я рыпаньне –
Песьня ў вушшу…
Атрамэнту адценьня
сьпелага
Гукаў сыпаньне –
Я пішу…
17.01.2022
Мы застаёмся свабоднымі
18.12.2021
Шэрыя твары пустыя…
Заход…
Больш не патрэбныя
Словы й рэчы…
Вецер зьдзьмуха́е
Рэшткі целаў...
Мы застаёмся
Свабоднымі.
16.01.2022
Промні жыцьця
04.11.2021
Я ў ценях сьвітанку
Шукаю сябе…
Гэтак дома, калісьці, ранкам,
Я вітаўся з сьвятлом,
Зьбіраючы промні жыцьця
На ганку…