15.12.2021
А за нашым вакном
Пусьціня прасьціной,
Белай, зьмерзлай,
вадой,
Дзе ня знойдзеш
спакой –
Дом
Мой.
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
15.12.2021
А за нашым вакном
Пусьціня прасьціной,
Белай, зьмерзлай,
вадой,
Дзе ня знойдзеш
спакой –
Дом
Мой.
06.12.2021
Да канца –
Гэта значыць
знайсьціся
Ў звычайным і
простым,
І быць сабой…
Да канца…
Гэта пераплясьціся
Ў прыгожым
Адной ракой…
22.11.2021
Штосьці сарамліва
Нам прашэпча восені лісьцё…
Ціха, палахліва,
Вецер яго зьдзьме ў небыцьцё…
Я не адчуваю больш,
Загінула ўсё…
Вецер зь лісьцем забірае ў нас
Пачуцьці й жыцьцё…
09.12.2021
Водар чароўны…
Шэпат…
Капкі дажджу
Кранаюць далонь…
Я быў апошні…
Лета…
Думкі й рэчы –
Маўклівы палон…
09.12.2021
Я бягу ўсё хутчэй,
шыбчэй,
Разумею –
Не пасьпяваю…
Ззаду бездань
бяссонных начэй,
Не трымай мяне!
Я адчуваю…
08.12.2021
Цішыня…
Непатрэбныя словы…
Сустракаем абдымкам
сьвітанак,
Злучыўшыся ў танцы пачуцьцяў
мовы…
04.12.2021
Падарожжа ў сябе –
Недасяжны космас.
Мы ў пачуцьцях
сьляпых
Адлюстроўваем сьвет…
Падарожжа ў сябе –
Гэта зьнішчыць розум,
Што ў крупках
вобразаў
Бачыць Сусьвет…
06.12.2021
У нашым сусьвеце
заўсёды зіма,
Дзе кожны, бы першы,
сьнег,
Падае зноўку й зноўку
ўніз,
Як лёд ці вада,
Трапляючы ў свой
папярэдні сьлед…
01.11.2021
Пер’ем белым ток
Сьцеле…
Ме́лін лёсаў сноп
Зьмеле…
Белым будзе сок -
Зельле
Ў кожным, без жыцьця,
Целе…
16.11.2021
Я хацеў ба застацца тут –
Дух мой шэпча нясьмела ў вершы…
Хай на некалькі дзён, ці мінут…
Калі разам, ці ёсьць Вышэйшы?
Я хацеў ба пакінуць тут
Пра сябе ўспамін лепшы…
Мне сусьвет дае новы маршрут,
Толькі Наш быў усё ж першы…