07.12.2021

Падарожжа ў сябе

 

04.12.2021

 

Падарожжа ў сябе –

Недасяжны космас.

Мы ў пачуцьцях сьляпых

Адлюстроўваем сьвет…

Падарожжа ў сябе –

Гэта зьнішчыць розум,

Што ў крупках вобразаў

Бачыць Сусьвет…

06.12.2021

Зіма

 

06.12.2021

 

У нашым сусьвеце заўсёды зіма,

Дзе кожны, бы першы, сьнег,

Падае зноўку й зноўку ўніз,

Як лёд ці вада,

Трапляючы ў свой папярэдні сьлед…

02.12.2021

Зельле

 

01.11.2021

 

Пер’ем белым ток

Сьцеле…

Ме́лін лёсаў сноп

Зьмеле…

Белым будзе сок -

Зельле

Ў кожным, без жыцьця,

Целе…

01.12.2021

Я хацеў ба застацца тут...

 

16.11.2021

 

Я хацеў ба застацца тут –

Дух мой шэпча нясьмела ў вершы…

Хай на некалькі дзён, ці мінут…

Калі разам, ці ёсьць Вышэйшы?

 

Я хацеў ба пакінуць тут

Пра сябе ўспамін лепшы…

Мне сусьвет дае новы маршрут,

Толькі Наш быў усё ж першы…

30.11.2021

Тыя, хто забіраюць сны...

 

23.11.2021

 

Ноччу гукі зьнікаюць,

Згасаюць агні...

Пакрысе ажываюць

Тыя, хто забіраюць сны…

Яны моўчкі чакаюць

Цемры, мроку, імглы…

Ты ня сьпіш і шукаеш

Выйсьце з гэтай вайны…

27.11.2021

Мне б у неба

 

11.10.2021

 

А мне б адчуць той смак

І пах паветра,

Мне б у неба

З хуткім ветрам…

Мне б яшчэ пабыць

Хоць трошку побач з домам, тым,

Дзе між сузор’яў зьнічка кожная –

Аб чымсьці сьветлым успамін…

24.11.2021

23.11.2021

Надзея...

 

13.11.2021

 

Надзея…

Я проста хацеў ба верыць

Сэрцам…

Складана бывае

Сагрэцца,

Зьнікае рэальнасьць, і толькі

Месяц

Маўкліва на нас паглядае,

Зьнічкі,

Як сьвечкі, згараюць,

Мо гэта й ёсьць водблескі Раю?

Ноч сыходзіць,

І я ўсьлед за ёй зьнікаю…

19.11.2021

Нішто...

 

30.09.2021

 

Сьлед на пяску вядзе…

Нікуды…

Сьлед на пяску пакінуў…

Ніхто.

Той, хто пакінуў сьлед,

Загінуў…

Сьлед на пяску –

Нішто.