15.11.2021
Гоман…
Шэпат…
Цішыня…
Пах…
Пачуцьці…
Цеплыня…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
15.11.2021
Гоман…
Шэпат…
Цішыня…
Пах…
Пачуцьці…
Цеплыня…
11.11.2021
Больш ня будзе суму,
Не сустрэць там болю й сьлёз…
Так прыемна думаць:
Штосьці па-за сьветам нашым ёсьць…
Толькі не сьпяшайся,
Братка, да нябёс…
Ты ў жыцьці толькі імгненьне,
Госьць…
06.11.2021
Я прыйду…
Прынясу свае новыя вершы…
Гэта не арыгінальна, ды й я,
Вядома, ня першы…
Прачытаю наш лёс:
Сьвятло згасіць маўклівы дом…
Хай ня лепшымі зь лепшых,
Разам быць пад касьмічным сьвятлом…
11.11.2021
Што б ні было,
Ідзі наперад,
Не спыняйся,
Шлях сьвятло падкажа
Прамянём зь нябёс...
Ня згодна правілаў,
Насуперак,
Сабой – не як усе,
Жыві, не сумнявайся,
Ў шчасьці з асалодай лёс…
10.11.2021
Гэты каляровы сьвет
Жыве адным імгненьнем.
Мы ж жадаем затрымацца,
Зазірнуць празь век,
Даведацца пра лёс,
І ў пошуку бясконцым
Заўважаем не жыцьцё,
А толькі вецер і жыцьця адценьне,
У якім надзея
Ўкапках сьлёз…
09.11.2021
Што б ні было,
Жыцьцё ня зьменіцца
Й не замарудзіць ход…
Сусьвет ня зьнікне,
Зоркі, як і сёньня,
Будуць ладзіць карагод…
Было б сьвятло,
Нас не зламаюць
Болю полымя й астрог…
Мы парасьцем з насеньня
Будзем зноў і зноў з’яўляцца
Ў гэты сьвет, бо мы й ёсьць Бог.
08.11.2021
Пераварот…
Тэрор
І правакацыі…
Шалёны,
Гідкі карнавал…
Пачуўшы “Генацыд”,
Успамянуў 30-я?
Канвэер цягне й тых
Хто спаў.
06.11.2021
На гэтай плянэце
Толькі вада…
Хто плавае,
Век пражыве.
У гэтым сусьвеце
Ні межаў, ні дна,
Бясконцасьць…
Зьнік – аджыве…
03.11.2021
Я растану з восеньскім ветрам…
Паплыву над Зямлёй паволі…
Можа там, у свабодным паветры,
Заблукала шчасьлівая доля…
Праляцеўшы жыцьця кілямэтры,
Затрымаюся мімаволі…
Дзе ж надзея й лёс той сьветлы?
Пашукаю я іх у полі…
03.11.2021
Я йду праз двары
Між панурых дамоў,
Праз дарогі й крывыя
Мярэ́жы мастоў…
Я бягу ад усіх,
Ад сябе й ад сноў…
Там, дзе поле,
І гоман сьціх,
Больш нічога няма,
Толькі Любоў…