11.11.2021
Што б ні было,
Ідзі наперад,
Не спыняйся,
Шлях сьвятло падкажа
Прамянём зь нябёс...
Ня згодна правілаў,
Насуперак,
Сабой – не як усе,
Жыві, не сумнявайся,
Ў шчасьці з асалодай лёс…
Вітаю Вас, паважаны чытач, на маёй старонцы! Вершы на беларускай мове. Сучасная паэзія. Беларускія вершы. Вершы па-беларуску. Паэзія. Poetry. Belarusian poems. Poems in the Belarusian language.
11.11.2021
Што б ні было,
Ідзі наперад,
Не спыняйся,
Шлях сьвятло падкажа
Прамянём зь нябёс...
Ня згодна правілаў,
Насуперак,
Сабой – не як усе,
Жыві, не сумнявайся,
Ў шчасьці з асалодай лёс…
10.11.2021
Гэты каляровы сьвет
Жыве адным імгненьнем.
Мы ж жадаем затрымацца,
Зазірнуць празь век,
Даведацца пра лёс,
І ў пошуку бясконцым
Заўважаем не жыцьцё,
А толькі вецер і жыцьця адценьне,
У якім надзея
Ўкапках сьлёз…
09.11.2021
Што б ні было,
Жыцьцё ня зьменіцца
Й не замарудзіць ход…
Сусьвет ня зьнікне,
Зоркі, як і сёньня,
Будуць ладзіць карагод…
Было б сьвятло,
Нас не зламаюць
Болю полымя й астрог…
Мы парасьцем з насеньня
Будзем зноў і зноў з’яўляцца
Ў гэты сьвет, бо мы й ёсьць Бог.
08.11.2021
Пераварот…
Тэрор
І правакацыі…
Шалёны,
Гідкі карнавал…
Пачуўшы “Генацыд”,
Успамянуў 30-я?
Канвэер цягне й тых
Хто спаў.
06.11.2021
На гэтай плянэце
Толькі вада…
Хто плавае,
Век пражыве.
У гэтым сусьвеце
Ні межаў, ні дна,
Бясконцасьць…
Зьнік – аджыве…
03.11.2021
Я растану з восеньскім ветрам…
Паплыву над Зямлёй паволі…
Можа там, у свабодным паветры,
Заблукала шчасьлівая доля…
Праляцеўшы жыцьця кілямэтры,
Затрымаюся мімаволі…
Дзе ж надзея й лёс той сьветлы?
Пашукаю я іх у полі…
03.11.2021
Я йду праз двары
Між панурых дамоў,
Праз дарогі й крывыя
Мярэ́жы мастоў…
Я бягу ад усіх,
Ад сябе й ад сноў…
Там, дзе поле,
І гоман сьціх,
Больш нічога няма,
Толькі Любоў…
01.11.201
Жыцьцё й боль…
Я бачу праз сваё вакенца
Мора й соль…
Гарыць агонь…
Мы побач толькі
Каб сагрэцца,
І свабодныя
Бы лісьце ўвосень
Зноў…
01.11.2021
Вада, вада…
Вакол вада,
І…
Толькі Я…
Вада, вада,
Ня бачна дна,
Канцу няма,
А ёсьць Яна́,
І Я…
31.10.2021
Усе мы людзі адной Зямлі…
Усе мы разам, побач,
І, ўсё ж, адны…